З Азербайджану высылаюць шэф-рэдактара і прадзюсара агенцтва «Sputnik»


Улады Азербайджану адмовілі грамадзянам Беларусі Антонавай-Трызна і яе мужу Антону Паўлаву працягнуць дазвол на працу ў краіне. Віды на грамадзянства гэтым асобам анулявалі. Адметна, што сужонкі працавалі ў расейскай агенцыі «Sputnik», паведамляе рэсурс haqqin.az.

Міграцыйная служба Азербайджану адмовіла Вераніцы Антонавай-Трызна, шэф-рэдактару агенцтва «Sputnik Азербайджан» і яе мужу Антону Паўлаву, які займаў пасаду прадзюсара ў «Sputnik Азербайджан» у дазволе на працу ў краіне.

Начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай міграцыйнай службы Эльнур Калантарлі паведаміў, што гэтыя асобы атрымалі адмову на заявы аб працягу дазволу на працу. Аўтаматычна гэта анулявала для іх і від на жыхарства ў краіне.

Размова
Шыбеніца на экране і заклікі да расправаў. Азаронак – не фармат тэлебачання
2022.06.01 13:51

Алена Аляксандрава, belsat.eu

Стужка навінаў