Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 10 чэрвеня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 10 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.

Знішчаны рынак пасля пападання расейскага артылерыйскага снараду. Паўночная Салтаўка, Харкаў, Украіна. 28 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У новай справаздачы ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведамляецца, што з 24 лютага ва Украіне загінулі 4302 мірныя жыхары. Сярод загінулых – 272 дзіця. Адзначаецца, што большая частка смерцяў выкліканая дзеяннем цяжкай артылерыі і сістэмаў залпавага агню. Пры гэтым рэальная колькасць загінулых можа быць значна большай, паколькі звесткі з месцаў, дзе працягваюцца баі, прыходзяць са спазненнем.

Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 31900 чалавек забітымі.

Разам з тым выданне The Guardian са спасылкай на свае крыніцы ацаніла страты расейцаў у 20 тысяч чалавек.

Таксама стала вядома, што праз страты, атрыманыя ў баях супраць украінскіх сілаў у Харкаўскай вобласці, мотастралковае падраздзяленне 1-га армейскага корпуса ў поўным складзе адмовілася ад удзелу ў баявых дзеяннях. Адзначаецца, што такая сітуацыя асабліва ўласцівая для астатніх падраздзяленняў, якія сфармаваныя шляхам прымусовай мабілізацыі на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай вобласці.

Hавiны
Штодня гінуць 100–200 украінскіх вайскоўцаў
2022.06.10 12:30

Дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк паведаміў, што страты ЗСУ падчас поўнамаштабнай вайны з Расеяй складаюць прыкладна 100–200 вайскоўцаў за содні. Адна з галоўных прычынаў вялікіх стратаў – адсутнасць парытэту паміж украінскімі і расейскімі вайсковымі магчымасцямі. Палітык адзначыў, што Украіна мае патрэбу ў 300 ракетных сістэмах, каб дасягнуць парытэту з агнявою магутнасцю Расеі і вызваліць акупаваную тэрыторыю.

Таксама Падаляк заявіў, што пакуль Расея не пацярпіць сур’ёзнай ваеннай паразы, ніякая форма дыялогу не будзе магчымая.

Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках украінскія сілы адбілі сем атак расейцаў. Паведамляецца, што расейцы па-ранейшаму намагаюцца ўсталяваць поўны кантроль над Севераданецкам, баявыя дзеянні ў горадзе працягваюцца.

Hавiны
Генштаб ЗСУ: «Мяжу ў Беларусі пачалі ахоўваць супрацоўнікі МУС»
2022.06.10 08:52

За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы ў асноўным умацоўваць свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю сярод асабовага складу. На Паўднёвабужскім кірунку ўкраінскія сілы праводзяць наступальныя дзеянні, расейцы спрабуюць абараняцца. Пры гэтым працягваюцца абстрэлы расейскай артылерыяй і авіяцыяй украінскіх сілаў па ўсёй лініі сутыкнення.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў тэлефонныя перамовы з украінскім калегам. Паведамляецца, што Макрон спытаў Зяленскага аб патрэбах у ваеннай тэхніцы, палітычным і фінансавым падтрыманні і гуманітарнай дапамозе. Таксама прэзідэнт Францыі заявіў пра гатовасць перадаць Украіне больш цяжкае ўзбраенне.

У той жа час Мінабароны Чарнагорыі прапанавала ўраду краіны прыняць рашэнне аб наданні Украіне дадатковай ваеннай дапамогі. Урад адрэагаваў станоўча. Бліжэйшым часам патрэбы будуць разгледжаныя супольна з украінскім бокам і партнёрамі для надання неабходнай фінансавай, гуманітарнай і ваеннай дапамогі.

Намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Высоцкі заявіў, што наступны ўраджай ва Украіне можа знізіцца на 35-40%, паколькі ў выніку расейскага ўварвання Украіна страціла 25% раллі. Таксама намеснік міністра дадаў, што Расея скрала з часова акупаваных тэрыторый каля 500 тысяч тон збожжа.

Аб’ектыў
«Атрымаўшы ўзбраенне ад міжнародных партнёраў, мы ад тактычных перамогаў пяройдзем у контрнаступ»
2022.06.09 23:22

Віцька Кавалак belsat.eu

Стужка навінаў