Супраць стваральніка крамы «Symbal.by» Паўла Белавуса распачалі новую крымінальную справу


Супраць уладальніка былой інтэрнэт-крамы «Symbal.by» Паўла Белавуса распачалі крымінальную справу. Следчы камітэт, паводле матэрыялаў ГУБАЗіК, абвінавачвае Паўла Белавуса ў кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем, паведамляе адзін з праўладных Telegram-каналаў.

Фота: архіў Паўла Белавуса

Следчы камітэт па матэрыялах ГУБАЗіК распачаў крымінальную справу супраць Паўла Белавуса. Стваральніка інтэрнэт-крамы «Symbal.by» абвінавачваюць у кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем.

Праўладны Telegram-канал піша, што нібыта ў 2020 годзе праз краму Паўла Белавуса «ажыццяўлялася фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама напампоўванне пратэсных мас БЧбшнай сімволікай».

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада летась. Спачатку яму прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту, потым яшчэ 13 содняў. 16 снежня ён меўся выйсці на свабоду з ізалятару на Акрэсціна, але яго зноў перазатрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Цяпер, магчыма, распачалі яшчэ адну справу.

Артыкулы
Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА №1
2022.01.02 15:15

 

Алёна Аляксандрава, belsat.eu

Стужка навінаў