Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: Мы вельмі хочам, каб Беларусь рухалася да дэмакратыі


Мы вельмі хацелі б, каб Беларусь рухалася да дэмакратыі, стала цалкам суверэннай і незалежнай краінай, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Бухарэсце. Ён таксама звярнуў увагу на рэпрэсіі, з якія ладзіць беларускі рэжым супраць польскай меншасці. Прэзідэнты Польшчы і Румыніі таксама абмеркавалі пытанні бяспекі Украіны і еўрапейскіх памкненняў Малдовы.

Анджэй Дуда падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёганісам заявіў, што адной з тэмаў перамоваў з’яўляецца сітуацыя ў Беларусі.

Дуда звярнуў увагу на рэпрэсіі, з якімі сутыкнуліся беларускія грамадзяне польскай нацыянальнасці з боку беларускага рэжыму, а ў прыватнасці на арышт лідараў польскай меншасці. «Сітуацыя ў гэтым плане вельмі складаная», – устрывожана сказаў прэзідэнт Польшчы.

«Мы вельмі хацелі б, каб гэтая краіна рухалася да дэмакратыі, каб гэтая краіна стала сапраўды цалкам суверэннай і незалежнай краінай. Мы хацелі б, каб амбіцыі і памкненні беларускага народу і ўсіх грамадзянаў Беларусі былі рэалізаваныя», – падкрэсліў Анджэй Дуда.

Артыкулы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напісаў ліст да зняволеных у Беларусі палякаў
2021.05.03 16:50

«Мы павінныя быць вельмі пільнымі, па-першае, назіраючы за сітуацыяй, а па-другое, быць у рэжыме гатовасці ў выпадку якой-кольвек пагрозы з таго боку, а таксама і на міжнародным форуме, які ў цэлым стане на абарону Беларусь, каб захаваць яе суверэнітэт», – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Тэмай сустрэчы Ёганіса і Дуды было таксама пытанне Украіны, у тым ліку – як сказаў польскі прэзідэнт – «праблема, якая на гэты момант меншая, але сапраўды значная яшчэ два тыдні таму, – перадыслакацыя расейскіх войскаў у бок украінскай мяжы, небяспека магчымага далейшага ўварвання ва Украіну».

Польскі прэзідэнт таксама адзначыў, што пагроза расейскага ўварвання «адступіла, калі расейскія часткі вярнуліся на свае базы». Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​гэта, сітуацыя там цяпер вельмі складаная, і што Крым, Данецкі і Луганскі раёны з’яўляюцца акупаванымі тэрыторыямі.

«Ні Еўропа, ні краіны свету не могуць пакідаць без увагі гэтую частку нашага кантыненту. Абсалютна мы ўсе павінныя выступаць за Украіну з аднаго боку, але пры гэтым мы таксама павінны дбаць і пра сваю бяспеку», – сказаў Дуда.

Польскі прэзідэнт выказаў перакананне, што гэта будзе важнай тэмай перамоў на чэрвеньскім саміце NATO у Бруселі, а таксама падчас саміту ў Бухарэсце ў панядзелак у другой палове дня. Ён выказаў задавальненне тым, што ў гэтай сустрэчы прымуць удзел прэзідэнт ЗША і кіраўнік NATO. Паводле яго ацэнкі, гэта сведчыць пра важнасць саміту вялікай дзявяткі і еўраатлантычнай згуртаванасці.

Hавiны
Ціханоўская стэлефанавалася з прэзідэнтам Польшчы
2021.04.28 16:40

Дуда падкрэсліў, што «стала вельмі добрай і праверанай традыцыяй», што нашая частка Еўропы, «якая мае ў межах NATO свае ўмовы, патрэбы і погляды, звязаныя з бяспекай», сустракаецца і дыскутуе перад сустрэчамі ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу, каб каб мець магчымасць агучыць сваю перспектыву і патрэбы. Як ён адзначыў, гэтак было, у прыватнасці, напярэдадні саміту NATO у Варшаве ў 2016 годзе.

Прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуў увагу на тое, што ў выніку варшаўскага саміту Альянсу цяпер ва ўсходняй частцы Еўропы ёсць прысутнасць NATO.

«На нашай тэрыторыі ёсць саюзныя сілы, якія ў значнай ступені гарантуюць нашую бяспеку, і мы можам спакойна праводзіць мадэрнізацыю і развіццё ўласных узброеных сілаў», – падкрэсліў ён.

Дуда паведаміў, што размова з прэзідэнтам Румыніі датычылася і стасункаў Малдовы з Еўрапейскім звязам. Ён заявіў, што Польшча падтрымлівае «імкненне малдаўскага народа, усіх грамадзян Малдовы, стаць часткай Еўрапейскага звязу, рухацца на Захад».

belsat.eu паводле PAP

Стужка навінаў