Настаўнікі пра абавязковую сярэднюю адукацыю: Што будзе з вучнямі, якія не хочуць вучыцца 11 гадоў?


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зацвердзілі ў першым чытанні абноўлены Кодэкс аб адукацыі. Імаверна, новае заканадаўства ўступіць у моц да 2022 года. І калі ў дэпутатаў асаблівых пытанняў да гэтага дакументу не ўзнікае, то ў размове з «Белсатам» настаўнікі кажуць пра шэраг спрэчных момантаў.

Тэкст абноўленага Кодэксу аб адукацыі апублікавалі на сайце pravo.by. Папярэдні Кодэкс дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў 2011 годзе. Абноўлены дакумент уступіць у моц, імаверна, да 2022 года.

Настаўніца Ганна Севярынец лічыць, што насамрэч вострай неабходнасці ў з’яўленні гэтага дакументу цяпер няма.

«Я думаю, што спачатку трэба вырашаць сістэмныя пытанні. І не толькі ў адукацыі, але ў грамадстве, у сістэме каштоўнасцяў, а ўжо пасля гэтага рыхтаваць грунтоўныя дакументы, якія вызначаюць сістэму адукацыю. Так, у новым кодэксе ўводзяць дыстанцыйнае навучанне, практычна стане сапраўды прасцей, але гэта другасныя пытанні. У законе шэраг спрэчных момантаў, агулам гэта не гарманічна, я лічу», – кажа настаўніца Ганна Севярынец.

Hавiны
Больш за тысячу навучэнцаў: Беларускаму гуманітарнаму ліцэю – 30 гадоў
2021.01.15 14:47

Гэтай жа думкі прытрымліваецца і настаўнік Яўген Лівянт.

«Я, напрыклад, не разумею логікі Міністэрства адукацыі. Каб нешта ствараць, трэба адказаць на пытанні: навошта, дзеля чаго, якія мэты? Але нават на гэтыя пытанні мы адказу не бачым. Занатоўваюцца нейкія агульныя сказы, якія збольшага нагадваюць лозунгі, сказы, якія напісаныя на мове чыноўнікаў, і зразумець яе немагчыма. Мы цяпер размаўляем аб праблемах сістэмы адукацыі, а добры настаўнік – гэта той настаўнік, які можа даступна растлумачыць той ці іншы матэрыял. Таму лагічна, што сістэма адукацыі павінна размаўляць на даступнай мове.

Сістэма адукацыі размаўляе на незразумелай мове, і мала таго, не тлумачыць, пра што вядзецца. Вось чаму журналісты тэлефануюць мне? Бо Міністэрства адукацыі не адказвае на пытанні. Чыноўнікі не тлумачаць, што яны ствараюць, і не жадаюць адказваць на запыты. Маўляў, самыя разбірайцеся», – распавёў «Белсату» Яўген Лівянт, настаўнік матэматыкі, рэпетытар.

Школьныя заняткі.
Фота: Белсат

Што будзе з тымі, хто не захоча вучыцца 11 класаў?

Настаўнікі звяртаюць увагу, што, паводле новага Кодэксу, сярэдняя адукацыя стане абавязковай. І такая норма выклікае шэраг пытанняў.

«Гэтая гісторыя пра тое, што сярэдняя адукацыя стане абавязковаю, для мяне вельмі дзіўная. Я не зусім разумею сэнсу гэтага, скажам так, лозунгу. Ёсць жа асобы, якія не хочуць атрымліваць сярэдняй адукацыі. І гэта зусім не значыць, што гэта кепскія людзі. Проста ім гэта не трэба. Вялікая колькасць людзей атрымлівае сярэднюю адукацыю, я б сказаў, фіктыўна. Іхныя веды ніяк не адпавядаюць тым адзнакам, якія ім ставяць. І ў прынцыпе, выдаванне атэстатаў аб сярэдняй адукацыі – гэта фармальнасць. Мы проста разумеем, што так уладкаванае жыццё, калі чалавек не атрымаў гэтага атэстату, значыць, ён у дарослым жыцці нават існаваць не можа.

Я не зусім разумею неабходнасці ўсяго гэтага і выступаю за тое, што калі чалавек жадае атрымаць добрую адукацыю, то павінна быць такая магчымасць і дзяржава павінна садзейнічаць гэтаму.

А што будзе, калі чалавек адмовіцца? Скажа, што не жадае вучыцца 11 класаў? Гэта значыць, што яго трэба вывесці ў двор школы і расстраляць ці пасадзіць у труму, а можа, выпісаць яму штраф? Гэта для мяне проста папулісцкі і вельмі дзіўны тэзіс, які не мае аніякіх стасункаў з рэальнасцю. Ён дэманструе, што людзі, якія вымаўляюць гэты тэзіс ці лозунг, вельмі далёкія ад рэальнага жыцця, яны недзе ў сваім паралельным свеце. Можа, я нечага не разумею, але насамрэч няма абгрунтавання такой захады, і яна выглядае як лозунг», – кажа Яўген Лівянт.

Аб’ектыў
Савецкія метады ваенна-патрыятычнага выхавання не пройдуць
2020.12.22 23:03

У настаўнікаў шмат пытанняў, а дэпутаты галасавалі без заўваг

«Выразна агаворана ў заканадаўстве, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс», – такі каментар старшыні пастаяннай камісіі ў справе адукацыі, культуры і навукі Ігара Марзалюка апублікаваў тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі. Пазней дэпутаты патлумачылі, што ў абноўленым кодэксе такога моманту няма.

Нягледзячы на тое, што ў настаўнікаў узнікае шмат пытанняў, дэпутаты ўжо прынялі кодэкс у першым чытанні.

«Мы часта шукаем нейкі сэнс там, дзе яго папросту няма. Насамрэч зроблены няякасны прадукт. Новы праект Кодэксу аб адукацыі, як і стары, – гэта няякасныя прадукты. Кепска зробленая праца. Не ясна, навошта зрабілі гэты кодэкс, з якою мэтай яго цяпер абмяркоўваюць і маюць прыняць, якія праблемы ён развязвае. Чаму, напрыклад, існы кодэкс не задавальняе і навошта патрэбны новы. Узнікае шмат пытанняў, на якія няма адказаў.

У дакументах, звязаных з сістэмай адукацыі, мусяць быць дакладна прапісаныя абавязкі і адказнасць для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Раней было меней заканадаўчых актаў, і сістэма рэгулявалася нейкімі традыцыямі, нейкімі нормамі, але цяпер жыццё такое, што ўсё патрабуе дакладнага юрыдычнага суправаджэння. Напрыклад, калі чалавек нешта набывае ў краме, кшталту тэхнікі, то ў інструкцыі ў дэталях апісаныя ўсе дробязі выкарыстання рэчы.

Што да апісання, як павінен адбывацца адукацыйны працэс у школах, то наагул няма аніякіх рэгламентных дакументаў. Ёсць агульныя рэчы, якія незразумелыя. Няма юрыдычнай базы. І гэта трэба рабіць, менавіта дзеля гэтага трэба ствараць кодэкс. Бяда ж у тым, што ў дакуменце няма такіх момантаў. Але ёсць рэчы, якія не маюць сэнсу. Напрыклад, што азначае, што бацькам нельга ўмешвацца ў адукацыйны працэс? Гэта проста сказ», – лічыць Яўген Лівянт.

Аб’ектыў
«АМАП пойдзе выкладаць». За што звальняюць настаўнікаў?
2021.04.07 23:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў