У Менску асудзілі былую выкладчыцу МДЛУ і чальца Каардынацыйнай рады Наталлю Дуліну


Менскі абласны суд 10 сакавіка вынес прысуд былой выкладчыцы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту Наталлі Дулінай. Як стала вядома «Белсату», яе асудзілі на 3,5 года калоніі.

Чалец Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна падчас акцыі ў падтрыманне студэнтаў і выкладчыкаў.
Фота: Белсат

Наталлю Дуліну затрымалі 3 кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Hавiны
Сілавікі зноў затрымалі Наталлю Дуліну – былую дацэнтку МДЛУ і сябру Каардынацыйнай рады
2022.10.03 16:46

Суд пачаўся 7 лютага. Дуліну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Працэс зрабілі закрытым.

Раней выкладчыцу затрымлівалі чатыры разы і судзілі паводле палітычна матываваных адміністратыўных артыкулаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў