Беларускія музыкі выдалі альбом пра традыцыйны строй


Праект «Tradycyjny Stroj» прэзентаваў музычны альбом, у які ўвайшлі запісы Сяргея Доўгушава, гуртоў «Vuraj», «Cherryvata» і іншых. Тузін трэкаў дасяжны на папулярных онлайн-пляцоўках.

Вокладка музычнага альбому «Tradycyjny Stroj». Выява: tradycyjny_stroj / Instagram

«У першую частку зборніка ўвайшлі кампазіцыі, створаныя адмыслова для відэаролікаў праекту, – расказвае «Tradycyjny Stroj» у Instagram. – Асновай для напісання аўтарскіх электронных саўндтрэкаў сталі беларускія аўтэнтычныя спевы, найгрышы з розных мясцовасцяў Беларусі паходжання строю».

«Традыцыйны строй» – перадусім не музычны, а этнаграфічны праект, «першая онлайн-энцыклапедыя народных касцюмаў Беларусі». Гэты праект публікуе фота і відэа гістарычных строяў з розных раёнаў Беларусі. Напрыклад, такіх строяў з Панямоння:

Агляд
Што мы слухалі ў 2022 годзе: ад «Стэфаніі» да «Rammstein»
2023.01.01 11:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў