Дом міру. Як уцекачы з Беларусі і Украіны жывуць разам у Польшчы


«Мірны дом» у Варшаве для многіх беларусаў, якія ўцякалі і працягваюць уцякаюць ад палітычных рэпрэсій – месца знаёмае. Гэта прытулак, які ў траўні 2021 года адчыніў польскі фонд «Humanosh». Цяпер разам з беларусамі часовы дом тут знаходзяць і ўцекачы з Украіны. За тым, як ім жывецца, паназіраў фотакарэспандэнт «Белсату».

Фота: КК / Белсат

«Мірны дом» знаходзіцца на Аксамітнай вуліцы польскай сталіцы. Да вайны ва Украіне адначасова тут маглі пражываць 18 чалавек у пяці пакоях. На першым паверсе ёсць кухня з усімі неабходнымі рэчамі, другая агульная ванная з душам, а ў адрамантаваным падвале – месца сустрэчы з вялікім канапай і Wi-Fi. Цяпер тут таксама стаяць ложкі.

Павел, які прыехаў да брата Віталя з Горадні, таксама дапамагае ў доме. Мужчына баяўся таго, што беларуская межы зачыняць канчаткова, а мужчынаў змусяць ісці ў войска і ваяваць супраць Украіны.
Фота: КК / Белсат

«Куды далей будзеце ўцякаць, беларусы?»

Веста, Стас і яго брат Улад уцякалі з Кіева на працоўнай машыне Стаса 26 лютага. З сабой яны забралі сабаку Джэкі, пакінуўшы машыну з беларускімі нумарамі ў горадзе. Напэўна, цяпер ад аўтамабілю ўжо амаль нічога не засталося, бо пакінулі яго ў раёне, дзе сканцэнтравана шмат вайсковых аб’ектаў гораду i недалёка – расейская амбасада.

Веста ў «Мірным доме».
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

– Ехалі дзень да Львова. Там сутыкнуліся з праблемай, што беларусам не здаюць кватэры. Таму спаць прыйшлося ў спартзале, дзе арганізавалі часовае жыллё для перасяленцаў, – распавядае Веста, якая ў Беларусі працавала ў кампаніі Сашы Васілевіча «Red graphic». – Пасля гэтага зразумелі, што трэба рыхтавацца да доўгага пераходу мяжы.

Улад.
Фота: КК / Белсат

Веста кажа, што самае страшнае для яе – разуменне, што за апошнія два гады яна спачатку страціла дом у Беларусі, а цяпер кінула новае жыццё ва Украіне.

– Мы ўжо глядзелі пастаяннае жыллё каля Адэсы і рыхтавалі дакументы. Калі мы ўцякалі з Беларусі 28-29 жніўня 2020 года, нас, беларусаў, не хацелі пускаць ва Украіну пакуль Зяленскі не падпісаў адпаведны дакумент. А сюды нас прывезлі валанцёры-чачэнцы, пасля таго, як самае частае пытанне, якое мы чулі на мяжы, трымаючы ў руках беларускі пашпарт, – «Куды далей будзеце ўцякаць, беларусы?».

Наталля.
Фота: КК / Белсат

У адным пакоі з Вестай жыве Фаціма, якая ўцякала з Харкаву разам з братам Бегенчам. Яны студэнты з Туркменіі. Разам з імі тут жыве таксама сябар брата Махмуд з Азербайджану, які выехаў з Украіны на дзень раней. Фаціма кажа, што праблемай было дабрацца да вакзалу ў Харкаве. Таксісты прасілі каля 1000-1500 грыўняў [каля Br 165 – рэд.] за рэйс. Часамі нават каля $100.

Махмуд разам з Тамашам, уладальнікам будынку, дзе месціцца «Мірны дом», арганізоўваюць спальныя месцы ў падвале дому.
Фота: КК / Белсат

«Мы добрыя беларусы»

Максім Сямёнаў, які праходзіць па справе Аўтуховіча магчымы сведкам, і Аляксандр Корнышаў, актывіст і ўладальнік выдання «Віцебскі кур’ер», таксама вымушана зʼехалі з Беларусі ў лістападзе 2020 года. З Кіеву зʼязджалі праз пяць блокпастоў. Амаль на кожным даводзілася тлумачыць правяраючым, што «мы добрыя беларусы».

Максім.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

У пакою ля кухні жывуць беларуска Наталля і ўкраінка Вольга. Наталля, каб уцекачы ў Літву, пераплыла раку. Аднак праз польскую візу яе дэпартавалі сюды. Шлях Вольгі да Варшавы быў значна даўжэйшы. Выхавалася яна ў маленькім шахцёрскім горадзе ў Данецкай вобласці, пасля вучылася ў Горлаўцы і Дняпры. Пасля звальнення з працы ў Турцыі вырашыла ехаць у Кіеў да сяброўкі і там пачынаць новае жыццё.

Вольга.
Фота: КК / Белсат

– 22 лютага ўдала прайшла сумоўе на працу, але 24 лютага пачалася вайна. Зразумела, якая праца ў такой сітуацыі, – кажа Вольга. – Дагэтуль не ўсведамляю, што са мной адбылося. Я тры ночы ночы правяла ў кіеўскім метро, ратуючыся ад бамбаванняў разам з сяброўкай і яе 10-гадовай дачкой. Невымоўныя пачуцці страху і гук сірэны яшчэ доўга будуць гучаць у маёй галаве, вельмі страшна ад любых узлётаў самалётаў і моцных гукаў.

Марыя і яе дачка Ева. Амаль уся іх сам’я ў розныя гады пакінула Беларусь праз ціск па палітычным матывам. У Польшчу яна прыехала яшчэ ў 2020 годзе, але, так склаўся лёс, што дзяўчыны зноўку вярнуліся ў «Мірны дом». Цяпер Марыя тут «галоўная» і апякуецца новымі ўцекачамі.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

Дыскрымінацыя беларускіх мужчынаў

Алесь Лозка, кіраўнік аб’яднання «Таварыства беларускай школы», прафесар і выкладчык фальклору гуманітарнага ліцэю Якуба Коласа, пра сябе кажа, што «ваюе» з рэжымам Лукашэнкі ўжо 27 гадоў.

– З палітычных прычын паехаў у Львоў больш за сем месяцаў таму турыстычным аўтобусам, бо падчас закрыцця «ТБШ» да мяне прыйшлі з ператрусамі і канфіскавалі шмат дакументаў, – кажа спадар Алесь. – Давялося хавацца ў Беларусі, а цяпер праз вайну вымушаны бегчы ў Польшчу. Спачатку ў Кракаве мяне прытулілі былыя выпускнікі ліцэю, а цяпер тут вось жыву.

Спадар Алесь.
Фота: КК / Белсат

Да Польшчы спадар Алесь дабіраўся больш за содні на аўтобусе. Кажа, што кіроўца хацеў яго высадзіць, калі даведаўся, што ён беларус.

– Майго сына і ягоную жонку за выказванне супраць вайны ва Украіне падчас рэферэндуму 27 лютага. Цяжка… Жыць прыходзіцца на пенсію, але ў сувязі з санкцыямі ёсць верагоднасць таго, што пенсія проста не дойдзе да мяне. Ды і абясцэньванне рубля не пройдзе незаўважна, – падсумоўвае спадар Алесь.

Фота: КК / Белсат

Па словах Марыі, якая апякуецца домам, цяпер яны намагаюцца дапамагчы ўсім, хто да іх звяртаецца. Безумоўна, адказваць беларусам ніхто не збіраецца.

– Калі раней мы дапамагалі ў першую чаргу сем’ям і жанчынам з дзецьмі, то зараз актыўна бяром мужчынаў. Шмат хто скаржыцца, што знайсці сваё жытло стала амаль немагчыма, бо палякі таксама прыярытэтам лічаць дапамогу жанчынам з дзецьмі, іншым украінцам у патрэбе. Беларусы адышлі на другі план. Некаторыя з нашых падапечных, нават былых, кажуць, што назіраюць своеасаблівую дыскрымінацыю беларускіх мужчынаў. Спадзяюся, што гэта толькі часовая з’ява, якая за падставу мае эмоцыі, – кажа Марыя.

Жана, выязджала з Харкаву ў першы дзень вайны 24 лютага, бо збіралася ехаць троху пазней на працу ў Германію. Кажа, што бачыла танкі ў горадзе.
Фота: КК / Белсат

 

Фота
Замест дому – матрац у спартзале. Закарпацце прымае перасяленцаў
2022.03.09 19:35

 

Саша Альтэр, belsat.eu

 

Стужка навінаў