Кампанія PandaDoc ліквідуе офіс ў Беларусі


Кампанія PandaDoc, якая ўлетку стварыла ініцыятыву для збору грошай сілавікам, якія вырашылі змяніць прафесію, ліквідуе офіс у Беларусі. Звесткі аб закрыцці кампаніі ТАА «Пандадок» з’явіліся ў спісе кампаніяў, якія 9 лютага былі ў працэсе ліквідацыі, паведамляе dev.by.

Само ж рашэнне аб ліквідацыі ТАА «Пандадок» прынятае 22 лютага 2021 года. У якасці ліквідатара выступае кампанія «Сорайнен и партнёры».

Спіс беларускіх кампаній на ліквідацыю / dev.by

У верасні сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада распавёў, што фірма адкрывае офіс ва Украіне. На той момант туды пераехалі 60 супрацоўнікаў кампаніі. На сайце PandaDoc тэхнічныя вакансіі адкрытыя ў кіеўскім офісе.

Hавiны
Эксперты пра будучыню ІТ-сектару: «Адзін з рухавікоў эканомікі фактычна будзе страчаны»
2020.09.11 16:20

Заснавальнікі кампаніі Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада летам ініцыявалі стварэнне прыватнай ініцыятывы, што збірала грошы для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

Пазней, 2 верасня, у менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў былі затрыманыя для допыту. На працягу двух дзён супрацоўнікі ДФР апытвалі больш за 100 працаўнікоў кампаніі.

4 верасня стала вядома аб завядзенні крымінальнай справы паводле ч. 4 арт. 210 КК («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры») у дачыненні чатырох супрацоўнікаў кампаніі: трое з іх пад хатнім арыштам, а менеджар па прадуктах Віктар Куўшынаў застаецца пад вартаю.

Hавiны
Чатыром працаўнікам кампаніі PandaDoc выстаўлена абвінавачванне
2020.09.11 17:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў