У Беларусі новыя міністры адукацыі і сельскай гаспадаркі: Іванец і Брыло


10 лютага Лукашэнка прызначыў новых міністраў – сельскай гаспадаркі і адукацыі, змяніў таксама гендырэктара СТБ. Пра новыя кадравыя прызначэнні паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».

Міністэрства адукацыі ўзначаліў Андрэй Іванец. Ён замяніў Ігара Карпенку, які займае зараз пасаду кіраўніка Цэнтрвыбаркаму. Да гэтага Андрэй Іванец працаваў галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На пасаду міністра сельскай гаспадаркі прызначаны Ігар Брыло. Ён працаваў у гэтым ведамстве на пасадзе першага намесніка міністра.

Новым гендырэктарам тэлеканалу СТБ стаў Аляксандр Асенка. Папярэдні кіраўнік тэлеканалу Кірыл Казакоў атрымае новае прызначэнне. Да гэтага часу Аляксандр Асенка працаваў дырэктарам Наваполацкага кабельнага тэлебачання «Вектар».

Павел Муравейка, які да гэтага часу займаў пасаду намесніка начальніка Генштабу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусі, прызначаны першым намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі.

Алег Жыдкоў прызначаны старшынёй канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Ён працаваў раней гендырэктарам СП ААТ «Спартак».

Лукашэнка правёў таксама кадравыя ратацыі ў кіраўніцтве Міністэрства замежных спраў і прызначыў новых паслоў.

Hавiны
«Не новы кодэкс, а стары і пагоршаны». Што ўлады зробяць з беларускай адукацыяй
2022.02.02 17:31

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў