Птушак прызналі «экстрэмістамі». Як адрэагавалі сацсеткі на пазоў аб ліквідацыі «Аховы птушак Бацькаўшчыны»


9 лютага Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны Суд пазоў пра ліквідацыю экалагічнага грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Згодна з пазовам, Мінюсту не спадабаўся адзін з лозунгаў арганізацыі: «Птушкі з народам». У лісце ведамства гаворыцца, што «у сваіх інфармацыйных матэрыялах дадзенае грамадскае абʼяднанне публічна выказвае ідэю па падтрыманні сярод людзей пратэставай актыўнасці».

У адказ на магчымую ліквідацыю адной за старэйшых экалагічных арганізацыяў сацсеткі адрэагавалі жартамі аб абсурднасці такога рашэння. «Белсат» зрабіў падборку рэакцыі беларусаў у сацсетках:

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» была створаная ў 1998 годзе, у 2023-м арганізацыя мелася адзначаць сваё 25-годдзе. За гэты час сябрамі АПБ сталі больш як 7000 чалавек, ім дапамагалі ахоўваць прыроду штогод больш як 25 000 валанцёраў і прыхільнікаў, па ўсёй Беларусі працавала больш як 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў АПБ.

З 2005 АПБ – нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі «BirdLife International», з 1999 года – сябра кааліцыі «Чыстая Балтыка», а ў 2021 была прынятая ў глабальную некамерцыйную арганізацыю «Wetlands International», якая займаецца захаваннем водна-балотных угоддзяў.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» – адна з шэрагу экалагічных арганізацыяў, знішчаных уладамі Беларусі за апошні год. Так, у мінулым годзе Вярхоўны Суд зліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Экадом», а Менскі гарадскі суд – экалагічную грамадскую арганізацыю «Багна», якая займалася аховай водна-балотных угоддзяў.

Hавiны
Мінюст хоча ліквідаваць «Ахову птушак Бацькаўшчыны», бо «Птушкі з народам»
2022.02.09 18:40

Фота вокладкі: Jimmy Smith / flickr.com

АД, belsat.eu

Стужка навінаў