Справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча спынілі


Эканамічны суд Менску спыніў адміністратыўную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча. Яго спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за тое, што рэдакцыя друкавала асобнікі газеты на друкарцы, не маючы ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць.

Пра гэта паведаміў сам Ягор Марціновіч у сваім Facebook

Раней паведамлялася, што падатковая інспекцыя Ленінскага раёну Менску складае адміністратыўны пратакол на Марціновіча за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць». Пратакол склалі за 15 папяровых асобнікаў газеты, раздрукаваных на друкарцы для абавязковага бясплатнага распаўсюду.

У падатковай палічылі друк газеты на друкарцы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, але ніякага даходу з распаўсюду газетаў атрымана не было. За гэта Ягору Марціновічу маглі даць штраф да 500 базавых велічынь.

Hавiны
Усіх працаўнікоў «Нашае Нівы» выклікаюць у Следчы камітэт
2020.12.05 19:10

АД, belsat.eu

Стужка навінаў