1 сакавіка пройдзе «Вялікая размова з Лукашэнкам»


У «БелЭкспа» абяцаюць сабраць не толькі журналістаў, але і прадстаўнікоў розных сфераў – палітолагаў, эканамістаў, працаўнікоў рэальнага сектару эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі.

Усяго паклікалі больш за 200 чалавек, падае старонка кіраўніка краіны.

Падобная сустрэча адбылася ў лютым 2017 года і цягнулася 7 гадзінаў і 20 хвілінаў – гэта рэкорд працягласці падобных мерапрыемстваў. У сваім маналогу Лукашэнка тады паразважаў пра «абвастрэнне» дачыненняў з Расеяй, смяротнае пакаранне, беларускую мову, зніклых палітыкаў і нашумелы «дармаедскі» дэкрэт.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў