Як будуць выглядаць паліцы супермаркетаў пасля ўвядзення харчовага эмбарга? Паказваем


Праз контрсанкцыі рэжыму Лукашэнкі ў 2022 годзе беларусы могуць застацца без імпартных харчовых тавараў. У прыватнасці, абмежаванні закрануць мясныя і каўбасныя вырабы, сыры, садавіну і гародніну, а таксама шакалад, цукеркі і печыва. Belsat.eu паказвае, як зменіцца асартымент тавараў на паліцах супермаркетаў пасля таго як харчовае эмбарга пачне дзейнічаць.

Фота: Белсат

Пад забарону павінны трапіць фінскія сыры Valio, італьянскія сыры Biragh, Parmigiano, Grana Padano, Primosale і Zanetti, французскія Ile de France, польскі Radamer, літоўскі Сваля.

Фота: Белсат

Пасля Новага году ў беларускіх крамах ужо нельга будзе знайсці літоўскі сыр Dziugas, а таксама польскія і італьянскія цвёрдыя сыры.

Фота: Белсат

Мусяць знікнуць каўбасы італьянскіх брэндаў Simonini і Beretta, паштэты бельгійскай кампаніі Polca. А вось мясныя вырабы і каўбасы Gourmet або Me Eat Too застануцца – нягледзячы на заходняю стылістыку, гэта насамрэч тавары беларускай вытворчасці.

Фота: Белсат

Знікне таксама іспанская далікатэсная каўбаса Tello.

Фота: Белсат

У 2022 годзе ў беларускіх крамах больш не будзе французскага печыва St Michel і шатландскага Walkers, італьянскай маркі Falcone (печыва) і Balconi (вафлі), галандскай Merba (вафлі) і бельгійскай Desobry (печыва і цукеркі).

Фота: Белсат

Павінны знікнуць з продажу польскія сыры Lazur, La Polle, Radamer і Twoj Smak, французскія Ile de France, Chavroux і Roquefort, літоўскі Dziugas, італьянскі Gorgonzola, а таксама сыры нямецкага вытворцы Kaserei Champignon.

Пастановай Савету міністраў з 1 студзеня 2022 года Беларусь уводзіць эмбарга на харчовыя прадукты з краінаў Захаду. Такім чынам беларускія ўлады адказалі на новыя санкцыі.

Hавiны
Досвед харчовага эмбарга: як контрсанкцыі ўводзіла Расея і да чаго гэта прывяло
2021.12.08 19:42

belsat.eu

Стужка навінаў