Сястра Дзяніса Урбановіча атрымала паведамленне пра яго смерць


Сястра Дзяніса Урбановіча Марына атрымала праз Instagram фатаграфію лідара «Маладога фронту» з жалобнай стужкай.

Скрыншот прапанаваны Марынай рэдакцыі

Ёй выказвалі спачуванне ў сувязі са смерцю Дзяніса. Паведамленне было адпраўленае ад карыстальніка пад нікам Яўгенія Каняева. На пытанне Марыны: «А вы хто?», ёй адказалі: «Неабыякавая».

Нагадаем, што днямі Дзяніс атрымаў у баю аскепачнае раненне ў правую руку. Ён вярнуўся на баявыя пазіцыі на другі ж дзень пасля аперацыі. Пяць месяцаў таму яго кантузіла ад выбуху міны. Двое содняў Дзяніс быў без прытомнасці і потым меў праблемы са слыхам.

Марына адразу звязалася з Дзянісам і супакоілася толькі, пачуўшы ягоны голас. Сябры Дзяніса лічаць, што такія «паведамленні» з’яўляюцца дадатковым псіхалагічным уціскам на сваякоў тых беларусаў, якія са зброяй абараняюць незалежнасць Украіны супраць агрэсіі Расеі. На што разлічвалі людзі, паслаўшы непраўдзівае паведамленне пра смерць брата маладой удаве, якая адна выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей?

Летась пры нявысветленых акалічнасцях на заробках у Расеі загінуў муж Марыны.

Паплечнікі Дзяніса Урбановіча не выключаюць, што такі псіхалагічны ціск будуць выкарыстоўваць супраць сваякоў іншых беларускіх ваяроў.

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў