Расейскія медыі паведамляюць пра смерць намесніка кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсону


Расейскія блогеры і медыі паведамляюць, што ў выніку ДТЗ загінуў намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсону Кірыл Страмавусаў.

Кірыл Страмавусаў.
Фота: Страмавусаў / Telegram

Тэлеграм-каналы расейскіх блогераў паведамляюць пра тое, што так званы намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Кірыл Страмавусаў загінуў у ДТЗ.

Telegram-канал «WarGonzo» удакладняе, што ён загінуў у аварыі пад горадам Генічэск.

Уладзімір Сальда, прадстаўнік акупацыйных расейскіх уладаў Херсоншчыны, пацвердзіў смерць Кірыла Страмавусава.

Сілавікі цяпер высвятляюць абставіны смяротнага ДТЗ.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 9 лістапада
2022.11.09 16:43

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў