Галоўнае за дзень: мігранты застаюцца на мяжы, а Літва ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча


«Белсат» падводзіць вынікі 9 лістапада – 456-га дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Мігранты застаюцца ў намётавым лагеры на беларуска-польскай мяжы

На ўсёй польска-беларускай мяжы на раніцу 9 лістапада было ад 3 тыс. да 4 тыс. мігрантаў. Пра гэта падчас брыфінгу ў Беластоку паведаміла Катажына Здановіч, прэс-сакратар Падляскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы.
Фота: Yuri Shamshur / TASS / Forum

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ўначы з 8 на 9 лістапада была збольшага спакойнай.

«На мяжы ноч прайшла адносна спакойна. Толькі ў паліцэйскую машыну ўляцеў камень», – паведамілі ў падляскай паліцыі.

У сваю чаргу прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што Польшча мае справу з працяглай эскалацыяй гэтага памежнага крызісу.

Hавiны
«Калі нешта здарыцца, мы першыя, хто сустрэнецца з гэтымі людзьмі». Што кажуць жыхары беларуска-польскага памежжа
2021.11.09 18:15

Еўразвяз адмяніў спрошчаны візавы рэжым для беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў

Рада Еўрапейскага Звязу прыпыніла дзеянне палажэнняў аб спрашчэнні візавага рэжыму для службовых асоб беларускага рэжыму. Такое рашэнне было прынятае 9 лістапада ў адказ на «гібрыдную атаку, якую распачаў беларускі рэжым».

«Мы рашуча асуджаем і адпрэчваем працяг выкарыстанне міграцыі беларускім рэжымам. Непрымальна, каб Беларусь гуляла з жыццямі людзей у палітычных мэтах. Сённяшняе рашэнне яшчэ раз сведчыць аб нашай супольнай прыхільнасці працягваць супрацьстаяць гэтай гібрыднай атацы», – заявіў міністр унутраных справаў Славеніі, старшыня Рады ўнутраных справаў Алэш Хойс.

Меркаванні
Памежная аперацыя Лукашэнкі: фаза прарыву
2021.11.09 19:30

Разгляд выніковага даклада ICAO па пасадцы самалёта «Ryanair» адкладзены да 2022 года

Пасадка самалёту «Ryanair» у Менску 23 траўня 2021 года.
Фота: AFP

Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) адклаў разгляд выніковага даклада па інцыдэнце з прымусовай пасадкай самалёта «Ryanair» у Менску да студзеня 2022 года.

Рада ICAO вырашыла адкласці разгляд справаздачы да сваёй наступнай сесіі ў студзені 2022 года. Прычынай такога рашэння называюць вялікі аб’ём прадстаўленых даных і неабходнасць у дадатковых растлумачэннях ад дзяржавы.

Hавiны
«Лукашэнка працягвае выкарыстоўваць міграцыю ў якасці зброі». Што чакае «Белавію»?
2021.11.09 14:42

Мінабароны Беларусі выклікала вайсковага аташэ пры амбасадзе Польшчы ў Менску

Паведамляецца, што да польскага ваеннага прадстаўніка Яраслава Кемброўскага была даведзена інфармацыя ў дачыненні да «беспадстаўных і неправамерных абвінавачанняў польскага боку ў датычнасці беларускіх вайскоўцаў да міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы» і што для такіх сур’ёзных прэтэнзій патрабуюцца «важкія доказы».

Таксама беларускі бок выказаў незадаволенасць знаходжаннем на польска-беларускай мяжы такой колькасці польскіх сілавікоў.

«Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь занепакоенае павелічэннем колькасці польскіх вайскоўцаў каля нашых межаў, а таксама адсутнасцю абʼектыўнай аргументацыі іх знаходжання».

Аналітыка
Два дзясяткі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, якія ўлады праігнаравалі падчас міграцыйнага крызісу
2021.11.09 17:02

Літва ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча ў памежных раёнах

Сойм Літвы ўхваліў прапанову ўрада краіны аб увядзенні надзвычайнага становішча на ўсім участку мяжы з Беларуссю. Рэжым пачне дзейнічаць з паўночы.

Літоўскія памежнікі падчас патрулявання мяжы з Беларуссю.
Фота: ВБ для «Вось так»

Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць месяц, на мяжы з Беларуссю і на тэрыторыі, якая аддалена ад мяжы на пяць кіламетраў углыб краіны, а таксама ў месцах рассялення мігрантаў.

Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўпершыню пасля аднаўлення незалежнасці Літвы. Яно прадугледжвае абмежаванні на перамяшчэнні ў прыгранічнай зоне.

Расследaванні
Віктар Лукашэнка і расейскі мільярдэр прыбралі да рук беларускі інтэрнэт
2021.11.09 19:05

Затрымана вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова

Затрыманне Вольгі Гарбуновай на жаночым маршы 19 верасня 2020 года.
Фота: АД / Белсат

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што сёння затрымалі вядомую актывістку ў сферы жаночых правоў Вольгу Гарбунову. Прычыны затрыманне і знаходжанне Вольгі – невядомыя.

Вольга больш за 18 гадоў працуе з жанчынамі, пацярпелымі ад хатняга гвалту. Яна былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава», створанага ў 2002 годзе ў Менску, якое спецыялізуецца на дапамозе пацярпелым жанчынам.

Напачатку верасня гэтага году ўлады Беларусі збіраліся зліквідаваць аб’яднанне.

Беларускі свет
Дзяўчына, якая з’ехала: «Адчуваю сябе крыху здрадніцай»
2021.11.09 19:05

У Віцебску ад каронавіруса памерла актывістка БХД. У Магілёве не стала прафсаюзнага лідара

Юлія Барсукова была актывісткай «Краіны для жыцця».

Ад каронавіруса памерла актывістка «Краіны для жыцця» Юлія Барсукова.
Фота: Юлія Барсукова / Facebook

«COVID забраў яшчэ адну ахвяру з даволі блізкага атачэння. Гэта Юля Барсукова. Ёй было ўсяго толькі 38 гадоў. Засталіся без маці 2 хлопчыкі. Мама засталася без дачкі. Мы засталіся без смелай і адважнай паплечніцы. Усе, хто яе катаваў, затрымліваў, арыштоўваў, саджаў на суткі, выпісваў штрафы, – вы ўсе не вартыя і яе пазногця. Яна не збіралася скарацца і хваробе, але гэнае чалавечае стварэнне аказалася мацней. На сумленні таго, хто не бачыў небяспекі… Юлечка, мы ўсе плачам, мы маліліся, мы вельмі хацелі, каб ты жыла. І ты хацела жыць… Вечная памяць!» – піша ў Facebook каардынатарка БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

22 кастрычніка Юлія Барсукова напісала на сваёй старонцы ў Facebook пра тое, што захварэла на COVID-19.

Артыкулы
9 лістапада – Дзень народзінаў Віктара Бабарыкі. Што экс-банкір зрабіў для Беларусі і чаму яму помсціла ўлада?
2021.11.09 04:19

Беларусь атрымала ад Кітаю вакцыны і шпрыцы. Менш, чым планавала

Кітайскія вакцыны для Беларусі.
Фота: china.mfa.gov.by

У дапамогу ўваходзяць 500 тыс. доз вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell) і 500 тыс. шпрыцаў, паведамілі ў беларускай амбасадзе ў КНР.

Дастаўка гуманітарнага грузу плануецца 10 лістапада ваенным самалётам Іл-76. На борце таксама будзе 1 млн доз кітайскай вакцыны, якія Беларусь набыла за грошы.

Размова
Кірылюк: Беларусь ператвараецца ў Афганістан
2021.11.09 13:05

Запрацаваў сэрвіс бясплатных юрыдычных кансультацыяў для беларусаў

Сэрвіс бясплатных юрыдычных кансультацыяў legalhub.help стаў даступны для беларусаў. Юрысты, якія супрацоўнічаюць з сэрвісам, падзеленыя на спецыялізацыі, каб карыстальнік мог трапіць менавіта да таго адмыслоўца, які мае досвед і адпаведную практыку.

Сэрвіс бясплатнай прававой дапамогі працуе паводле прынцыпу платформы «еЗдароўе».

Загадкі беларускай гісторыі
Заснаваны галічанамі, спалены шведамі, адбудаваны палякамі Бельск-Падляскі
2021.11.09 19:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў