DELFI: Беларускія памежнікі перакінулі да мяжы з Літвой паўтысячы мігрантаў


Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Кадр з відэа: Ministerstwo Obrony Narodowej / Twitter

Літоўскае выданне DELFI паведамляе, што ўначы з 8 на 9 лістапада беларускія памежнікі перакінулі да мяжы з Літвой сотні мігрантаў.

Паводле выдання, вялікая група мігрантаў уначы разбіла лагер на беларускім баку, каля мяжы з Літвой, побач з Капчаміесціцкай пушчай, каля паселішча Кадыш.

Адзначаецца, што 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Некаторыя групамі ўжо спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю, на раніцу 9 лістапада літоўскія памежнікі спынілі 82 такія спробы.

Мігранты таксама распавялі журналісту DELFI, што беларускія вайскоўцы позна ўвечары сілком пасадзілі 500 мігрантаў у вайсковыя грузавікі і павезлі ў невядомым кірунку.

Пра перапраўку мігрантаў ад польскай да літоўскай мяжы піша і Антон Матолька.

Hавiны
Літва хоча ўвесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
2021.11.09 11:08

Нагадаем, што ўрад Літвы прапанаваў Сейму на месяц увесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю.

Надзвычайнае становішча мае дзейнічаць на памежным адцінку і на тэрыторыі, аддаленай ад мяжы на пяць кіламетраў углыб краіны, а таксама ў месцах рассялення мігрантаў: у Кібартаі, Медніках, Пабрадзі, Рукле і ў Вільні.

МГ belsat.euпаме

Стужка навінаў