«Бракуе вады і ежы». Беларускія памежнікі распавялі, як у Беларусі пакутуюць мігранты


Мігранты з беларускага боку польска-беларускай мяжы. Скрын з відэа ДПК

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі распавялі, што перад польскім плотам на беларуска-польскай мяжы застаецца група бежанцаў, большасць з якіх – курды.

«Яны разбілі лагер непасрэдна на мяжы і цяпер не робяць нейкіх агрэсіўных дзеянняў. Фізічны і маральны стан людзей вельмі цяжкі і прыгнечаны. Бракуе вады і ежы. На тэрыторыі лагеру няма мінімальных умоваў для штодзённых гігіенічных працэдур. Сітуацыя ўскладняецца наяўнасцю сярод бежанцаў значнай колькасці цяжарных жанчын і грудных дзяцей, якія вымушаныя начаваць на зямлі пры тэмпературах, блізкіх да нуля», – заявілі ў ДПК.

Пры гэтым у ведамстве не ўдакладнілі, на якіх падставах мігранты перабываюць у памежнай зоне Беларусі, якая ім надаецца дапамога і чаму ім дазволілі ў такіх умовах ствараць лагер. Таксама не тлумачацца, чаму ў памежнай зоне згрупавалася вялікая колькасць беларускіх сілавікоў, якія не спыняюць парушэння мігрантамі беларускага заканадаўства.

У ДПК таксама абвінавацілі польскіх памежнікаў у ціску на мігрантаў і ў спробах схаваць «ад грамадскасці інфармацыю аб рэальных падзеях, якія адбываюцца на польска-беларускай мяжы».

Абноўлена
На беларуска-польскай мяжы налічылі да 4 тыс. мігрантаў
2021.11.09 12:18

Нагадаем, што на ўсёй польска-беларускай мяжы на раніцу 9 лістапада было ад 3 тыс. да 4 тыс. мігрантаў. Пра гэта падчас брыфінгу ў Беластоку паведаміла Катажына Здановіч, прэс-сакратар Падляскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы.

Паводле яе, 800 асобаў размясціліся непасрэдна каля пункту пропуску ў Кузніцы, куды напярэдадні прыйшла вялікая калона мігрантаў.

Між тым літоўскае выданне DELFI паведамляе, што ўначы з 8 на 9 лістапада беларускія памежнікі перакінулі да мяжы з Літвой сотні мігрантаў.

Hавiны
DELFI: Беларускія памежнікі перакінулі да мяжы з Літвой паўтысячы мігрантаў
2021.11.09 12:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў