Палітзняволеную Веру Валністую другі раз запар пакаралі «хатняй хіміяй»


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 8 верасня суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў справу палітзняволенай Веры Валністай, якую вінавацілі ва ўдзеле ў мірных пратэстах.

31-гадовую жанчыну затрымалі 6 чэрвеня 2022 года і выставілі абвінавачанні адразу ў двух артыкулах. Да суда яе трымалі ў менскім СІЗА № 1.

8 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Веру прызналі вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК, прызначылі ёй 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»), а таксама абавязалі выплаціць 1000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпеламу. Пасля таго суда Веру не вызвалілі, як звычайна бывае ў выпадку вышэйагучанага прысуду. Палітзняволеную зноў змясцілі на Валадарку, дзе ёй давялося чакаць наступнага суда.

Другі суд – паводле ч. 1 арт. 342 КК – адбыўся роўна праз месяц, у тым жа судзе Цэнтральнага раёну Менску. Веру Валністую прызналі вінаватай у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК) і з улікам выраку ў першай крымінальнай справе канчаткова пакаралі 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Гэтым разам Веру Валністую вызвалілі ў зале суда. Цяпер яна дома.

Hавiны
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк зноў змясцілі ў ШІЗА
2022.09.08 11:57

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў