Гандбольны турнір жаночага чэмпіянату Еўропы перанеслі з Беларусі


Яшчэ адзін спартовы турнір, які павінен быў прайсці ў Беларусі, перанеслі.

Жаночая зборная Беларусі па гандболе падчас матчу.
Фота: handball.by

Гульню адборачнага гандбольнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы паміж Беларуссю і Нямеччынаю перанеслі. Першапачаткова матч мусіў адбыцца ў Менску 10 кастрычніка, але цяпер пройдзе на стадыёне суперніка ў нямецкім горадзе Трыр у той жа дзень, паведамляе спартовае выданне «Handball-World».

Каманды дамовіліся пра перанос праз цяжкія ўмовы паездкі ў Беларусь для абедзвюх камандаў пасля адпаведных стартавых гульняў у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Чыноўнікі Еўрапейскай федэрацыі гандболу спадзяюцца, што беларуская зборная ўсё ж зможа згуляць у Менску, але не раней, чым у наступным годзе.

Hавiны
«Глядзець на тое ўбоства недапушчальна». Лукашэнка паабяцаў абрэзаць заробкі спартоўцам
2021.09.03 14:23

Пачынаецца турнір у сераду, 6 кастрычніка, у нідэрландскім горадзе Алмірэ, дзе беларусы згуляюць з чэмпіёнамі свету – Нідэрландамі. У суперніках жаночай зборнай Беларусі па гандболе таксама каманды Нямеччыны і Грэцыі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў