Што беларусы замежжа запланавалі на 9 жніўня. Спіс і мапа


З нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў беларускія дыяспары арганізоўваюць міжнародную акцыю «Дзень салідарнасці». Ніжэй – вядомыя нам анансаваныя акцыі на 9 жніўня.

Аб’яднаны пераходны кабінет і дэмакратычныя сілы Беларусі назвалі 9 жніўня – дзень выбараў-2020 – Днём салідарнасці з Беларуссю. Падрабязнасці акцыі расказваюць на сайце Standwithbelarus.org.

Тым, хто жыве за межамі Беларусі, прапаноўваюць ладзіць у сваіх гарадах акцыі салідарнасці, маршы і пікеты, падпісваць паштоўкі палітвязням, вывешваць на вокны нацыянальныя сцягі, ахвяраваць грошы на дапамогу беларусам праз фонды, пісаць допісы з гэштэгам #standwithbelarus, звяртацца ў мясцовыя медыі і да мясцовых палітыкаў, каб расказаць пра сітуацыю ў Беларусі.

Тых, хто ў Беларусі, не заклікаюць ладзіць публічных акцыяў. Але прапануюць пісаць лісты палітвязням, падказаць беларусам у замежжы ідэі для плакатаў, паглядзець фільм «Купала», паслухаць беларускую музыку ці пачытаць кнігу беларускага аўтара, а пры магчымасці – далучыцца да валанцёрскай праграмы офісу Святланы Ціханоўскай праз Telegram-бот @AskOffice_bot.

Акцыі беларусаў за мяжою збіраюць на мапе праекту Dze.chat, таксама за анонсамі акцыяў сочыць старонка «Мая краіна Беларусь». Вось якія акцыі анансавалі.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ МАПУ >>

Польшча

Варшава. 18:00, каля Пражскага парку і Катэдры Св. Міхаіла і Фларыяна (Parafia Katedralna pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennika). У 18:20 пачатак шэсця да Слёнска-Дамброўскага мосту ў бок Старога гораду. У 19:00–19:30 – выступы на Замкавай плошчы, затым – шэсце да Кракаўскага прадмесця ў кірунку помніку Каперніку, там у 20:00–21:00 – яшчэ выступы. Падрабязней.

Афіша маршу ў Варшаве 9 жніўня 2023 года. Выява: Dze.chat

Вроцлаў. 19:00, каля NFM (plac Wolności 1). Падрабязней.

Гданьск. 18:00, фантан Нэптуна. Шэсце пройдзе вуліцамі Гданьску да Еўрапейскага цэнтру «Салідарнасці», дзе адбудзецца канцэрт. Падрабязней.

Кракаў. 18:00, плошча Вялікай арміі Напалеона (plac Wielkiej Armii Napoleona). Шэсце да помніку Міцкевічу на плошчы Рынак, дзе адбудзецца мітынг. Падрабязней.

Лодзь. 18:00, мітынг, вуліца Пётркоўска (Piotrkowska 155), пляцоўка між «Starbucks» і прысадай Міцкевіча. Крыніца.

Познань. 18:00, плошча Адама Міцкевіча (plac Adama Mickiewicza).

Торунь. 19:00, каля помніку Каперніку. Шэсце пройдзе да Новага Рынку.

Шчэцін. 19:30, плошча Салідарнасці (Plac Soldarności). Марш годнасці. Падрабязней.

Іншыя краіны

Вільня. 18:00, Кафедральная плошча. Мітынг пачнецца а 18:30, а пасля марш пройдзе да амбасады Беларусі, там адбудзецца канцэрт да 21:30. Падрабязней.

Праграма маршу ў Вільні. Крыніца: dapamogalt / Instagram

Батумі, Грузія. 19:00, плошча Еўропы (ევროპის მოედანი). Акцыя салідарнасці са сцягамі і плакатамі. Падрабязней.

Берлін, Нямеччына. 19:00, Ота-Браўн-штрасэ 70–72 (Otto-Braun-Straße 70–72). «Дваровая» сустрэча і прагляд кароткаметражнага фільму ад «ЧынЧынЧэнэл». Падрабязней.

Бэрн, Швейцарыя. 17:30, Helvetiaplatz. Акцыя салідарнасці. Падрабязней.

Брэмэн, Нямеччына. 19:00, Goethepl. 1-3. Акцыя салідарнасці ў тэатры. Падрабязней.

Будва, Чарнагорыя. 20:00, 1 Alekse Šantića (Bečići). Сустрэча ў Montenegro European Art Community, прагляд беларускіх мультфільмаў і дыскусіі. Падрабязней.

Валенсія,  Іспанія. 19:00, каля літар «Valencia», між Hemisferic і Музеем навукі. Сустрэча ў «горадзе навук».

Капэнгаген, Данія. 17:00, Axeltorv, 1. Адкрыццё выставы «Courage and Resistance in Belarus 2020-2023». Падрабязней.

Клайпеда, Літва. 19:00, ля аркі на Tiltų g. 2. Акцыя салідарнасці і напісанне лістоў палітвязням. Падрабязней.

Лімасол, Кіпр. 19:00, сустрэча каля амфітэатру на Молёсе (Ηρώων Χρίστου και Μίλτου Χριστοφόρου).

Лісабон, Партугалія. 19:00, Praça da Estrela 12. Беларускі пікнік. Падрабязней.

Манрэаль, Канада. 18:00, Philip’s square. Сустрэча беларусаў з нагоды гадавіны выбараў. Падрабязней.

Марыя Зааль, Аўстрыя. 19:00, Domplatz 1, 9063. Малебен за беларускі народ. Крыніца.

Мюнхен, Нямеччына. 19:00. Theresienhöhe 15. Сустрэча ў традыцыйным баварскім біргартэне. Падрабязней.

Нью-Ёрк, ЗША. 13:00, 1st Ave. &, E 43nd St. Акцыя салідарнасці. Падрабязней.

Осла, Нарвегія. 17:00, Eidsvolls plass, Karl Johans gate 22. Акцыя салідарнасці з Беларуссю. Падрабязней.

Прага, Чэхія. 18:00, сустрэча на Вацлаўскай плошчы (Václavské náměstí).

Рыга, Латвія. 19:00, марш пройдзе ад Нацыянальнай бібліятэкі да плошчы Свабоды. Падрабязней.

Стакгольм, Швецыя. 18:00, плошча Mynttorget. Сустрэча «Тры гады ад пачатку». Падрабязней.

Таронта, Канада. 18:30, 524 St Clarens Ave. Прагляд фільму «Courage» і збор сродкаў для палітвязняў. Падрабязней.

Тбілісі, Грузія. 17:00, марш пройдзе ад амбасады Беларусі (вул. Крцанісі, 18 / 18 კრწანისის ქუჩა) да Парламенту Грузіі. А 19:00 адбудзецца мітынг. Падрабязней.

Тэль-Авіў, Ізраіль. 19:00, плошча Габіма (כיכר הבימה ת”א). Сустрэча «1095 дзён скрадзеных выбараў». Падрабязней.

Франкфурт-на-Майне, Нямеччына. 18:00, плошча Рэмэрбэрг (Römerberg). Падрабязней.

Фларэнцыя, Італія. 17:30, мітынг на П’яцца-дэль-Дуома (piazza del Duomo), 10. Падрабязней.

Хельсінкі, Фінляндыя. 18:00, бясплатны спектакль «Sextilis. Дыялогі жніўня». Itäkeskuksen kirjasto,  Turunlinnantie, 1. Падрабязней.

Пазней

Чацвер, 10 жніўня.

Манрэаль, Канада. 18:00, Phillips Square. Акцыя салідарнасці. Крыніца.

Шарлота, ЗША. 19:00, Romare Bearden Park. Акцыя салідарнасці. Падрабязней.

Субота, 12 жніўня.

Брусель, Бельгія. 13:30, плошча Албэртынаплейн (Albertinaplein), за 100 метраў ад цэнтральнага чыгуначнага вакзалу каля помніку каралю Албэрту I. Марш пройдзе да плошчы Эропакрэйспунт (Europakruispunt). Падрабязней.

Гамбург, Нямеччына. 14:00, Jungfernstieg. Акцыя салідарнасці. Крыніца.

Кёльн, Нямеччына. 14:30, Alter Markt. Акцыя за дэмакратыю ў Беларусі. Падрабязней.

Сан Францыска, ЗША. 12:00, Harry Bridges Plaza. Марш салідарнасці. Падрабязней.

Спецыяльны эфір «Змагайся як беларуска» праграмы «Белсату» «Трэба пагаварыць». 14:00 менскага часу, YouTube-канал «Белсат Life». Дыскусія пра трэці год пасля рэвалюцыі з вялікай колькасцю выбітных беларусак і пошук адказу на пытанне «кветкі ці кулі».

Нядзеля, 13 жніўня. 

Бостан, ЗША. 13:00, Конгрэс-Стрыт (Congress St), 399. Кінапрагляд «Фатограф з плошчы Пераменаў». Падрабязней.

Філадэльфія, ЗША. 15:00, Love Park. Акцыя салідарнасці. Крыніца.

Чыкага, ЗША. 11:00 (СDT), скрыжаванне Каламбус-Драіў (S. Columbus Dr) і Манроў-Стрыт (E. Monroe St). Шэсце з нагоды гадавіны пратэстаў. Падрабязней.

Звярніце ўвагу: анонсы акцыяў могуць з’явіцца раней за старонку «Белсату» на сайтах Dze.chat або Standwithbelarus.org. Паведаміць аўтарам мапаў на гэтых сайтах пра сваю акцыю можна тут, а паведаміць «Белсату» – праз Telegram-бот @BelsatBot.

Алена Рувіна, Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў