Прызначылі новага кіраўніка ПВТ


У беларускага Парку высокіх тэхналогіяў – новы кіраўнік. На сайце ПВТ у раздзеле «Кіраўніцтва» з’явілася імя начальніка. Ім стаўся Аляксандр Базанаў.

Аляксандр Базанаў.
Фота: park.by

Прэс-служба ПВТ яшчэ не абвесціла афіцыйна пра прызначэнне новага кіраўніка, аднак, паводле крыніцаў сайту kv.by, рашэнне прынялі яшчэ на мінулым тыдні.

Намеснікі начальніка сакратарыяту назіральнай рады ПВТ – Кірыл Залескі, Іван Жызнеўскі і Аляксандр Марцінкевіч.

Аляксандр Базанаў скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў на розных пасадах у КДБ, Дзяржаўным сакратарыяце Савету бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве замежных справаў і Апараце Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2010 года працаваў дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Рэарганізацыя структуры Парку праходзіла згодна з Указам № 102 аб развіцці Парку высокіх тэхналогіяў, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 12 красавіка 2023 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў