Украіна вярнула целы 17 загінулых вайскоўцаў


У Міністэрстве рэінтэграцыі Украіны паведамілі аб чарговай перадачы цел, падчас якой Украіна змагла вярнула целы 17 загінулых вайскоўцаў.

Фота: minre_ua/Telegram

Аперацыя праводзілася пры супрацоўніцтве Упаўнаважанага па пытаннях асоб, якія прапалі без вестак Алега Каценкі і іншых сілавых структур Украіны. У ведамстве зазначаюць, што працэс адбываўся ў адпаведнасці з нормамі Жэнеўскай канвенцыі.

Аб тым, ці вярнула Расея целы сваіх загінулых і ў якой колькасці, ні ў паведамленні Мінрэінтэграцыі, ні з расейскага боку, не паведамляецца.

Месца, дзе быў праведзены абмен, таксама не называецца.

Фота
І нават марская свінка. Як праходзіць эвакуацыя з прыфрантавога гораду Бахмут
2022.08.09 15:16

Таксама расейскія СМІ паведамілі 9 жніўня, што ў СІЗА «ДНР» памёр баец падраздзялення «Мядзведзі» палка «Азоў», які трапіў у палон на «Азоўсталі». У выданні сцвярджаюць, што прычынай смерці палоннага нібыта сталі ўскладненні хранічных захворванняў з-за нарказалежнасці.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў