Вялікая Брытанія ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Вялікая Брытанія абвесціла пра ўвядзенне эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Брытанія ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць калійнай галіны і галіны нафтапрадуктаў, забараняе набыццё беларускіх каштоўных папераў і выдачу крэдытаў. Таксама накладваюцца абмежаванні на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці цыгарэт.

Лондан уводзіць санкцыі ў авіяцыйнай галіне: забараняе пералёты або пасадкі беларускіх авіяперавозцаў, а таксама тэхнічную дапамогу парку элітных самалётаў, якімі карыстаецца Лукашэнка.

Акрамя таго, Вялікая Брытанія ўводзіць санкцыі супраць сябра Лукашэнкі, расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева. Нагадаем, у чэрвені санкцыі супраць яго зацвердзіў Еўразвяз.

Hавiны
Абмежаванні з прасторай для манеўра. Ці сапраўды санкцыі ЕЗ можна лічыць жорсткімі?
2021.06.25 19:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў