Рэфармацкі пастар праедзе 1000 км на ровары дзеля салідарнасці з палітзняволенымі


Беларускі рэфармацкі пастар Тарас Цялькоўскі праедзе 1000 км на ровары ўздоўж мяжы з Беларуссю дзеля салідарнасці з палітзняволенымі. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ».

Тарас Цялькоўскі.
Фота: «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!» / Telegram

Пастар рэфармацкай царквы «Святая Тройца» Тарас Цялькоўскі 9 ліпеня распачаў велапрабег уздоўж усёй заходняй мяжы Беларусі па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы. Ён праедзе нон-стоп 1000 км у падтрымку палітвязняў у Беларусі. Яго галоўны пасыл: «Вы не забытыя, калі ласка, жывіце!».

Адной з задач зʼяўляецца збор грошай для сям’і хрысціянскага верніка і палітзняволенага па справе «Чорнай кнігі Беларусі» (ЧКБ) Паўла Петручэні, якога асудзілі да 6 гадоў зняволення, а ягоная жонка з двума дзецьмі была вымушаная зʼехаць у Польшчу.

Сачыць за перамяшчэннем раварыста можна па гэтай спасылцы.

Тарас Цялькоўскі ў свой час сам вымушаны быў выехаць з Беларусі з-за пагрозы пераследу, зараз з’яўляецца адным з пастараў рэфармацкай царквы «Святая Тройца», якая праводзіць набажэнствы ў Варшаве. У тэлеграм-канале змешчаны відэаролік пра гэтую акцыю:

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў