«Daily Mail»: Пуцін адхіліў Герасімава ад камандавання войскамі РФ ва Украіне


Уладзімір Пуцін звольніў генерала Валерыя Герасімава з пасады камандуючага войскамі ў РФ ва Украіне. Аб гэтым паведамляе «Daily Mail» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Валерый Герасімаў.
Фота: Kremlin.ru

9 ліпеня выданне «Daily Mail» паведаміла, што Уладзімір Пуцін звольніў генерала Валерыя Герасімава з пасады камандуючага войскамі ў РФ ва Украіне. Паводле звестак з крыніцы выдання, гэта адбылося адразу пасля таго, як ў СМІ зʼявіліся паведамленні аб вызваленні камандзіраў украінскага «Азова». Афіцыйнай інфармацыі аб звальненні Герасімава ў расейскіх СМІ пакуль няма.

Цяпер пасаду камандуючага заняў генерал-палкоўнік Міхаіл Цяплінскі. 67-гадовы генерал Валерый Герасімаў быў адхілены ад пасады камандуючага войскамі ў РФ ва Украіне менш як праз шэсць месяцаў пасля свайго прызначэння. Як лічыць выданне, ён патрапіў пад «чыстку» пасля спробы перавароту ПВК Вагнэра ў мінулым месяцы.

Герасімаў застанецца кіраваць расейскімі ўзброенымі сіламі ў якасці начальніка Генеральнага штабу, але агульная адказнасць за вайну зараз кладзецца на 54-гадовага Цяплінскага, камандуючага паветрана-дэсантнымі войскамі краіны.

Выданне мяркуе, што апошняй кропляй, якая падштурхнула Пуціна да прыняцця жорсткага кадравага рашэння стала вяртанне дадому ключавых камандзіраў палка «Азоў» на самалёце прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Турцыі. Паводле пагаднення, дасягнутага ў канцы аблогі Марыупалю, 32-гадовы камандзір «Азова» Дзяніс Пракапенка і яго памочнікі павінны былі заставацца ў Турцыі да заканчэння вайны.

Hавiны
Ва Украіну вяртаюцца вызваленыя з палону камандзіры абаронцаў «Азоўсталі»
2023.07.08 20:08

Раней «Белсат» паведаміў, што ва Украіну з Турцыі 8 ліпеня вяртаюцца палонныя ваенныя камандзіры, якія абаранялі «Азоўсталь». Пасля вызвалення з расейскага палону па абмене яны знаходзіліся ў Турцыі.

У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў вяртанне з Турцыі пяцярых камандзіраў батальёна «Азоў» як парушэнне дамоўленасцяў – як з украінскага, так і з турэцкага боку, бо яны павінны былі знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі «да канца канфлікту».

Hавiны
Крэмль пракаментаваў вяртанне камандзіраў «Азова»: гэта парушэнне дамоўленасцяў
2023.07.09 09:27

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў