Вязням у СІЗА прапаноўвалі напісаць просьбу пра памілаванне. Чырвоны Крыж зняпраўдзіў свой удзел


Прапанову агучвалі людзі, якія назваліся прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа. Арганізацыя кажа, што не мае доступу ў турмы.

Каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Менск, Беларусь. 26 ліпеня 2020 года.
Фота: Белсат

Выданне «Наша ніва» 9 чэрвеня паведаміла са спасылкаю на ўласныя крыніцы, што прашэнне памілаваць цяпер прапануюць напісаць не толькі асуджаным палітычным вязням, але і тым, хто чакае суда ў СІЗА. Чалавек, які быў у берасцейскім СІЗА, пацвердзіў «Белсату», што такія прапановы былі. Афіцыйных пацверджанняў таго, што палітзняволеным прапануюць памілаванне, не было.

Паводле «Нашай нівы», тыя, хто прапануе напісаць прашэнне, называюць сябе прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа. Аднак прэс-служба арганізацыі заявіла «Нашай ніве», што Чырвоны Крыж не мае доступу ў турмы: прадстаўнікоў не пускаюць да зняволеных, толькі дазваляюць дапамагчы гуманітарна.

Аднак гэта не значыць, што невядомыя не маглі назваць сябе прадстаўнікамі арганізацыі, хоць такімі не былі.

Hавiны
Прэзідэнт Міжнароднага Чырвонага Крыжа адказаў на адкрыты ліст пісьменніка Сашы Філіпенкі
2021.03.10 09:57

Чырвоны Крыж крытыкавалі ў сувязі з тым, што арганізацыя не адказвае на катаванні ў беларускіх турмах, а прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа бяруць удзел у фальсіфікацыі выбараў. Адносна сітуацыі ў турмах пісьменнік Саша Філіпенка пісаў адкрыты зварот прэзідэнту Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Той адказаў, што не мае мандату ўвайсці ў беларускія турмы і, паводле Філіпенкі, «пакуль не пачнецца поўнамаштабная вайна, ён бяссільны».

АА belsat.eu

Стужка навінаў