У Марыупалі адмянілі «паказное і прапагандысцкае» шэсце «Несмяротнага палка»


У акупаваным войскамі РФ украінскімі горадзе Марыупалі адмянілі планаванае раней расейскае шэсце «Несмяротнага палка». Пра гэта ў жывым эфіры «Студыі «Белсат» распавёў Сцяпан Махсма, старшыня марыупальскай раённай рады.

«Баль падчас чумы правесці немагчыма. Сёння ў Марыупалі рэальна вельмі складаная абстаноўка. І сёння няма ўмоваў, якім мясцовае насельніцтва можа радавацца. Сёння няма ні святла, ні газу, ні вады, ні нейкіх проста чалавечых умоваў, калі можна нармальна святкаваць нейкае свята», – адзначыў старшыня рады.

Паводле Махсмы, у такіх умовах ладзіць «паказное і прапагандысцкае шэсце» проста цынічна і нізка.

Сцяпан Махсма таксама адзначыў, што акупанты павесілі ў Марыупалі на фоне разбураных дамоў яскравы святочны білборд, што нагадвае пра 9 траўня. А за ім у завалах могуць быць целы забітых.

Абноўлена
«Украіна цяпер – гэта шчыт Еўропы». Абаронцы «Азоўсталі» далі прэс-канферэнцыю
2022.05.08 16:16

ПС belsat.eu

Стужка навінаў