Святлана Ціханоўская выступіла ў Брытанскім парламенце


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла ў Брытанскім парламенце перад камітэтам па замежных справах і абароне Палаты лордаў, а таксама сустрэлася з сябрамі шматпартыйнай групы Сяброў Беларусі.

Святлана Ціханоўская ў Брытанскім парламенце.
Фота: Hearing at International Relations and Defence Committee (IRDC) House of Lords

Святлана Ціханоўская заклікала Вялікаю Брытанію да рашучасці, заклікала падтрымаць беларускіх палітвязняў, у прыватнасці журналістаў. Падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай ў Брытанскім парламенце з сябрамі камітэту па замежных справах і абароне Палаты лордаў, беларускі палітык запрасіла сябраў камітэту далучыцца да групы Сяброў Беларусі, трымаць Беларусь у парадку дня парламента, выступіць у абарону незалежнасці, суверэнітэту і дэмакратыі Беларусі, паколькі суверэнітэт сёння пад пагрозай.

Палітыкі таксама абмеркавалі супрацу ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ПА АБСЕ і ПА Рады Еўропы, Ціханоўская заклікала лордаў, баронаў і баранэс узяць патранаж над палітычнымі зняволенымі.

Таксама абраная прэзідэнтка Беларусі распавяла, што беларусы не жадаюць ваяваць, падтрымліваюць Украіну, выступаюць супраць уступлення беларускай арміі ў вайну. Гэта разумее і Лукашэнка. Ціханоўская распавяла пра партызанаў, падрыў самалёта ў Мачулішчах.

У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, яны ўзнялі пытанні, звязаныя з атрыманнем візаў і відаў на жыхарства, многія сутыкнуліся з міграцыйнымі праблемамі, калі ад іх патрабуюць дакументы, але яны не могуць вярнуцца ў Беларусь, паколькі гэта рызыкоўна.

Абмеркавалі таксама пытанні падтрымкі беларускай культуры, беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць вайны і супраць рэпрэсіяў.

Hавiны
Зміцер Галко: Чаму я лічу нянавісць да беларусаў надзвычай шкоднай?
2023.03.09 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў