У Марыупалі расейскія войскі разбамбілі дзіцячую больніцу

У Марыупалі 9 сакавіка расейскія войскі нанеслі авіяўдар па дзіцячай больніцы, пра гэта паведамляюць мясцовыя ўлады.

Расейскія войскі нанеслі авіяўдар па дзіцячай больніцы ў Марыупалі. 9 сакавіка 2022 г.
Фота: UKRAINE MILITARY / Reuters / Forum

«Разбурэнні вялізныя. Корпус, дзе нядаўна лячыліся дзеці, цалкам разбураны», – гаворыцца ў Тэлеграм-канале Марыупальскай гарадской рады.

Кіраўнік Данецкай вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Павел Кірыленка заявіў, што авіяўдар быў нанесены падчас «рэжыму цішы». Паводле Кірыленкі, вядома аб 17 параненых, загінулых на момант публікацыі няма.

Расейскія войскі нанеслі авіяўдар па дзіцячай больніцы ў Марыупалі. 9 сакавіка 2022 г.
Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Кіраўнік Данецкай вобласці дадаў, што на раніцу 9 сакавіка ў Марыупалі колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва склала 1207 чалавек.

Амаль тыдзень Марыупаль знаходзіцца ў аблозе расейскіх войскаў. У горадзе няма ні святла, ні вады, ні цяпла, ні лекаў, распавёў мэр гораду Вадзім Бойчанка. Паводле украінскіх уладаў, расейскія войскі зрываюць гуманітарныя калідоры і такім чынам перашкаджаюць эвакуацыі мірнага насельніцтва.

Hавiны
Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупалю і Сумаў сарваная – расейскія войскі зноў пачалі абстрэл
2022.03.08 14:27

belsat.eu

Стужка навінаў