У Беларусі вакцынаваным супраць COVID-19 з 15 лютага пачнуць выдаваць QR-код


З 15 лютага ў Беларусі ўводзіцца новы фармат сертыфікату аб вакцынацыі з размяшчэннем у ім QR-коду для мабільнага дадатку «Вандрую без COVID-19», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Таксама ў Беларусі з’явіцца адзіная аўтаматызаваныя інфармацыйная сістэма ўліку асобаў, вакцынаваных супраць COVID-19.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Электронны ковід-пашпарт. Варшава, Польшча. Чэрвень 2021 года.
Фота: Marek Konrad / FotoNews / Forum

Сертыфікат «старога ўзору» будзе лічыцца дзейсным да ўказанай на ім даты. Фармаванне сертыфікату «новага ўзору» будзе рабіцца па жаданні грамадзянаў, а ўнясенне звестак у інфармацыйную сістэму стане абавязковым. Перааформіць стары сертыфікат на новы можна будзе бясплатна.

Інтэрв’ю
Вірусолаг аб расейскім «Спутніку» і рэвакцынацыі: «Адной прышчэпкі на ўсё жыццё дакладна недастаткова»
2022.01.03 17:12

На час тэставай эксплуатацыі інфармацыйнай сістэмы новыя сертыфікаты будуць выдавацца бясплатна.

Плануецца, што да 1 красавіка 2022 году інфармацыйная сістэма запрацуе па ўсёй краіне.

Поўны рэестр арганізацыяў аховы здароўя, падключаных да інфармацыйнай сістэмы, і якія могуць фармаваць QR-код паводле міжнародных стандартаў размешчаны на сайце Мінздароўя.

На тэрыторыі Беларусі прад’яўленне COVID-пашпартоў не патрабуецца, аднак QR-код патрэбны для вандровак і шмат у якіх установах за мяжой.

Hавiны
Якая сітуацыя са штамам о-мікрон у Беларусі? Спыталі ў інфекцыяніста
2022.01.31 07:30

Міністэрства аховы здароўя падае ўвядзенне QR-кодаў як крок насустрач беларусам, бо яны змогуць усталёўваць сабе дадатак «Вандрую без COVID-19». Аднак гэты дадатак – праект Фонду лічбавых ініцыятываў Еўразійскага банку развіцця – выкарыстоўваецца толькі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу і такіх краінаў, як Таджыкістан, Узбекістан, Азербайджан, Малдова.

Акрамя таго, у Беларусі дагэтуль самай даступнай вакцынай застаецца «Спутник V», якая не прызнаецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Прышчапіцца такімі зацверджанымі САЗ вакцынамі, як Pfizer, Johnson у Беларусі немагчыма. З прызнаных САЗ вакцынаў у Беларусі ёсць толькі кітайскія, але з іх наяўнасцю ў паліклініках здараюцца перабоі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў