Саакашвілі распавёў пра таемныя сустрэчы з Лукашэнкам у Лондане


Былы прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі падчас судовага паседжання распавёў пра таемныя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Лондане. Пра гэта паведамляе netgazeti.ge.

«Я чатыры разы таемна сустракаўся з Лукашэнкам у Лондане. Упершыню распавядаю пра гэта. Гэта была таемная дыпламатыя. Тое, што Лукашэнка да гэтага часу не прызнаў Паўднёвую Асецію і Абхазію, ёсць вынікам маіх паездак у Лондан», – распавёў Саакашвілі.

Між тым, сам Лукашэнка ў свежым інтэрвʼю Уладзіміру Салаўёву заявіў, што не выключае прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але адзначыў, што гэта можа адбыцца, калі ён зразумее неабходнасць гэтага, і пра гэта яму скажа прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Hавiны
Саакашвілі заявіў, што ў 2007 годзе Лукашэнка «зліў» яму сакрэтную аперацыю ФСБ
2021.11.30 11:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў