Новы мост на Нямізе прайшоў выпрабаванні. Адкрыццё чакаецца 10 лютага


Новы мост, пабудаваны замест таго, які абрынуўся ўначы 8 студзеня, цалкам гатовы. 9 лютага яго выпрабавалі – па мосце пусцілі шэсць самазвалаў з друзам, кожны вагою 35 тонаў, паведамляе «Мастабуд».

Як выглядае новы мост праз Нямігу.
Фота: радыё «Свабода»

Паказчыкі ацэньвалі з дапамогай адмысловых датчыкаў, замацаваных унізе. «Мастабуд» кажа, што праверка была паспяховая.

Hавiны
«Робяць сяк-так». Чаму ў Беларусі зноў абваліўся мост – і чаго чакаць надалей
2022.01.12 14:21

Адкрыццё мосту чакаецца 10 лютага, а рух у раёне Нямігі хочуць аднавіць ужо 11 лютага.

Пешаходная частка пуцеправоду праз вуліцу Няміга ў Менску абрынулася ўначы з 7 на 8 студзеня гэтага года. Абышлося без пацярпелых. Паводле чыноўнікаў, прычынай абрушэння стала старэнне жалезабетонных канструкцыяў.

Hавiны
У Менску плануюць адрамантаваць сем пуцеправодаў
2022.01.31 09:40

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў