Прапагандыст Азаронак схадзіў у ІЧУ на Акрэсціна, і яму там спадабалася


Нягледзячы на шматлікія сведчанні, што ўмовы на Акрэсціна падобныя да катаванняў, ніякіх недахопаў карэспандэнт СТВ Рыгор Азаронак у ізалятары не пабачыў.

Паводле яго, у камерах цёпла, ніякай перанаселенасці няма, матрацаў хапае, туалетнай паперы і жаночых пракладак – досыць, кормяць смачна.

Чытачы заўважылі, што тэрмометр на фота папярэдне ляжаў на батарэі. Але Азаронка гэта не засмуціла, адказаў, што вырашыў і тэмпературу батарэй замерыць.

Кормяць смачна. Хлеб – у пакеце. Тэрмометр – на батарэі.
Фота: t.me / Azarenok_TV

Бялізна ёсць. Фота: t.me / Azarenok_TV

Жаночых пракладак на складзе хапае.
Фота: t.me / Azarenok_TV
Паперы хапае.
Фота: t.me / Azarenok_TV

А вось, што распавядаюць тыя, хто сядзеў у камеры без тэлекамераў: «Каб не выпацкаць майткаў, жанчыны рвалі сваю адзежу і карысталіся ёй замест пракладак. Але кроў усё роўна працякала на матрацы. Яны не апрацоўваюцца. І даводзілася ляжаць на іх, пакрытых крывавымі плямамі. Некаторыя хлусілі працаўнікам Акрэсціна, што ў іх месячныя, каб атрымаць пракладку і даць яе той, каму сапраўды было трэба».

AB, belsat.eu

Стужка навінаў