На святыню, якую будуюць у Заводскім раёне Менску, паставілі найвялікшую цыбуліну Беларусі


Пяць купалаў, адзін з якіх стаў найбуйнейшым у краіне, паставілі 7 лістапада на царкву ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, расказвае дзяржаўнае агенцтва «Минск-новости».

Усталяванне купалоў на святыню ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Менск, Беларусь. 7 лістапада 2022 года.
Фота: Сяргей Пажога / minsknews.by

Царкву будуюць каля станцыі метро «Магілёўская» з 2014 года. У цырымоніі 7 лістапада бралі ўдзел мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін (Тупека) і намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Арцём Цуран.

Фармальна цырымонія не была звязаная з Днём кастрычніцкай рэвалюцыі. Але звычайна ў гэты дзень, які ў Беларусі ёсць дзяржаўным святам, улады прэзентуюць выкананне будаўнічых праектаў як «падарункі народу». Цэрквы афіцыйна не адзначаюць Дня кастрычніцкай рэвалюцыі: бальшавіцкі тэрор быў скіраваны ў тым ліку супраць святароў і вернікаў. Аднак Веньямін летась падчас літургіі на «Лініі Сталіна» неадназначна выказваўся пра бальшавіцкі тэрор.

Усталяванне купалоў на святыню ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Менск, Беларусь. 7 лістапада 2022 года.
Фота: Сяргей Пажога / minsknews.by

Купалы ў форме цыбуліны не ўласцівыя беларускім святыням. Ды Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату з 1990-х гадоў актыўна перабудоўвае цэрквы Беларусі і насаджае пазалочаныя цыбуліны, у тым ліку мяняе выгляд абароненых дзяржавай архітэктурных помнікаў.

У 2018 годзе ў адказ на петыцыю пра гэта Міністэрства культуры пісала ліст у БПЦ і абяцала прыцягнуць вінаватых да адказнасці, выправіць змененыя архітэктурныя помнікі. Ці пакаралі кагосьці і ці выправілі ўвесь доўгі спіс парушэнняў, невядома.

Аналітыка
«Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі
2022.11.08 07:28

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў