Галоўнае за дзень: мігранты масава падышлі да мяжы і ліквідацыя ТБМ


455-ты дзень працягваецца супрацьстаянне беларускага народу і ўладаў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. «Белсат» падводзіць вынікі 8 лістапада.

Эскалацыя: больш за дзве тысячы мігрантаў прыйшлі на мяжу з Польшчай

Сёння з раніцы ў бок памежнага пераходу «Брузгі» / «Кузніца» прыйшлі звыш тысячы людзей з заплечнікамі, якіх кантралявалі ўзброеныя людзі ў камуфляжы. Каля мяжы сілавікі скіравалі мігрантаў у лес.

Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак паведаміў, што на мяжы згрупаваныя звыш 12 тысячаў вайскоўцаў, стан гатовасці Тэрытарыяльнай абароны падвышаны. Польскія ўлады зазначылі, што будуць абараняць межы сваёй краіны.

Днём групы мігрантаў спрабавалі разбурыць плот і прарвацца праз мяжу. На другім баку знаходзяцца польскія памежнікі, якія не пускаюць мігрантаў, ужываючы супраць іх спецсродкі ў выглядзе слезацечнага газу. Пакуль невядома пра ўдалыя выпадкі сілавога прарыву мігрантаў.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы 8 лістапада.
Фота: Leonid Shcheglov / TASS / Forum

Пад вечар мігранты арганізавалі на беларуска-польскай мяжы намётавы лагер.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў экстраную нараду з нагоды сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.

У ім бярэ ўдзел прэм’ер-міністр Матэўш Маравецкі, міністр унутраных справаў і каардынатар спецыяльных службаў Мар’юш Каміньскі, ягоны намеснік, міністр нацыянальнай абароны Мар’юш Блашчак, міністр замежных справаў Збігнеў Раў і кіраўнікі розных службаў

«Мы чакаем актывізацыі нападаў на мяжы ў найбліжэйшыя гадзіны. Прэзідэнт разглядае магчымасць склікання Рады нацыянальнай бяспекі», – сказана ў Twitter офіса прэзідэнта краіны Анджэя Дуды пасля паседжання.

Таксама ў сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы 9 лістапада з 07:00 (09:00 па беларускім часе) спыняецца памежны рух на аўтамабільным памежным пераходзе ў Кузніцы.

Hавiны
Чаго Лукашэнка дамагаецца міграцыйным крызісам? Разважае беларускі вайсковы эксперт
2021.11.08 18:50
ВІДЭА
Лукашэнка павялічвае міграцыйны прэсінг. Захад можа яго затрымаць? Інтэрв’ю з аналітыкам Марэкам Будзішам
2021.11.08 18:05

Удзельнік штурму Капітолію ЗША папрасіў прытулку ў Беларусі

У студзені 2021 года пасля прэзідэнцкіх выбараўКаліфарніец Эван Ньюман удзельнічаў у няўдалай спробе захапіць Капітолій Злучаных Штатаў. Ён заявіў, што спрабаваў схавацца ва Украіне, але там яго пераследавалі сілавікі.

Грамадзянін ЗША Эван Ньюман. Скрыншот: «Беларусь-1»

Эван Ньюман з’явіўся ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1». Расказаў, што ён грамадзянін ЗША і што трапіў у спіс найбольш шуканых злачынцаў Федэральнае бюро расследаванняў ЗША (FBI), а цяпер папрасіць прытулку ў Беларусі.

Аналітыка
«Лепшага шляху ў Еўразвяз цяпер няма». Чаму мігранты ідуць праз Беларусь, нягледзячы на небяспеку
2021.11.08 15:20

Вярхоўны Суд зліквідаваў Таварыства беларускай мовы

Сёння, 8 лістапада, адбылося пасяджэнне Вярхоўнага Суда ў справе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы», у выніку якога было прынятае рашэнне зліквідаваць арганізацыю. Пра гэта паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім.

Таварыства беларускай мовы. Крыніца: reform.by

14 ліпеня ў офісе ТБМ прайшоў ператрус, сканфіскавалі ўсю тэхніку. Грамадскаму аб’яднанню выставілі два папярэджанні, якія яно не паспела своечасова аспрэчыць.

Мова Нанова
Навошта замежнікі вучаць беларускую мову
2021.11.08 17:50

«Кібер-Партызаны» заявілі аб узломе базы аб выездах і ўездах у Беларусь

По словах хакераў, яны узламалі базы АІС «Пассажиропоток», дзе захоўваецца інфармацыя аб усіх уездах у Беларусь і выездах за апошнія некалькі гадоў і атрымалі доступ да асабістых дадзеных Лукашэнкі і яго атачэння.

У доказ «кібер-партызаны» прымацавалі спіс паездак Аляксандра Лукашэнкі, яго сына Віктара і Віктара Шэймана. Былі апублікаваныя дадзеныя пасажыраў, якія суправаджаюць Лукашэнку падчас пералётаў. Гэта ўвесь экіпаж, пілоты, супрацоўнікі службы бяспекі і іншыя.

Таксама паведамляецца, што была атрымана інфармацыя будзе выкарыстоўваць для вылічэння КДБшнікаў, якія выехалі за мяжу па аператыўным заданням.

Беларусь – у топе галоўных экспарцёраў гарэлкі ў свеце

Гарэлка «Мінск Крышталь».
Фота: belta.by

У 2020 годзе Беларусь заняла 12-е месца ў топ-100 сусветных экспарцёраў гарэлкі, падняўшыся на два месцы ў параўнанні са спісам за 2019 год. Такія звесткі прыводзіць партал «Worldstopexports».

Украіна ў гэтым спісе ідзе адразу за Беларуссю і заняла 13-е месца. Латвія заняла 7-е месца, Літва – 16-е месца, Расея – 3-е месца.

Між тым беларускі брэнд «Менск Крышталь» увайшоў у топ-14 найлепшых сусветных гарэлачных брэндаў, заняўшы 12-е месца.

Інтэрв’ю
Былы працаўнік «Нафтану» Дзяніс Абрамовіч: Прадпрыемствам кіруюць сілавікі
2021.11.08 10:19

«ByPol» і план «Перамога» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Байцы ГУБАЗіКу паведамілі ў сваім Telegram-канале 8 лістапада аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў «ByPol» і мабілізацыйнага плану «Перамога».

У адрозненне ад распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (за які адміністратыўна адказны той, хто захаваў ці распаўсюдзіў), за «фармаванне» прадугледжаная крымінальная адказнасць кіраўнікоў «фармавання» або тых, хто яму спрыяе. Як на практыцы будуць караць за гэта, невядома.

Глабальнае пытанне
Чаму Астравецкая АЭС – не зялёная энергія
2021.11.08 16:29

У СІЗА на Валадарскага вязняў афіцыйна абмежавалі ў падпісцы на прэсу

Газета «Новы час».
Фота: novychas / Facebook

З правілаў унутранага распарадку Валадаркі выключылі пункт 169, які дазваляў афармляць падпіску на імя зняволенага яго роднымі ці іншымі асобамі.

Цяпер падпісвацца на прэсу можна за кошт грошай з асабістага рахунку вязня, падпіску афармляе работнік СІЗА.

Hавiны
Кінафестываль «Bulbamovie» пройдзе ў Варшаве 12–14 лістапада. Апублікавалі праграму
2021.11.08 15:13

АД, belsat.eu

Стужка навінаў