Жанчыну, якую асудзілі за абразу міліцыянта, зноў будуць судзіць за абразу таго ж міліцыянта


Супраць жыхаркі Івацэвічаў Вольгі К., якую раней асудзілі за нібыта абразу міліцыянта, распачалі новую крымінальную справу. Жанчына пасля таго, як суд пастанавіў, што яна вінаватая, у Telegram-чаце пракаментавала вырак. Міліцыянт Руслан Куцко зноў пакрыўдзіўся на ейныя словы і напісаў чарговую заяву.

Вольгу К. 4 жніўня Івацэвіцкі суд прызнаў вінаватай у абразе міліцыянта мясцовага РАУС Руслана Куцка. Жанчына пакінула каментар у Telegram-чаце пад фотаздымкам Руслана Куцка, які працуе ў міліцыі. У якасці каментара быў смайлік у выглядзе калу з усмешкаю. Тады Вользе прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і Br 2000 у якасці маральнага кампенсавання міліцыянту. Жанчына пракаментавала гэты прысуд і напісала, што нібыта міліцыянт «абас*ся і зганьбіўся».

Куцко ў сваю чаргу зноў пакрыўдзіся і напісаў заяву на гэтыя словы. Міліцыянты ў выніку распачалі яшчэ адну крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Экспертыза ўгледзела ў слове «абас*ся» абразу.

Вольгу К. 8 кастрычніка выклікалі на допыт. Яна адмовілася ад паказанняў. Міліцыянты далі ёй падпіску аб нявыездзе.

28 верасня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыі Вольгі К. Але суддзі пастанавілі пакінуць вырак Івацэвіцкага суда ў сіле.

Артыкулы
2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў маральнага кампенсаванн за абразу міліцыянта з Івацэвічаў
2021.08.04 12:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў