Польская памежная ахова: на беларускім баку мігрантам паказваюць, дзе пераходзіць мяжу


Памежная ахова Польшчы размясціла ў сваім Twitter відэа, на якім беларускія памежнікі нібыта паказваюць мігрантам з усходніх краінаў, дзе можна перайсці мяжу.

На невялікім адцінку відэа сапраўды відаць, як спачатку тры мужчыны ў форме, падобнай да формы беларускіх памежнікаў, размаўляюць з двума мужчынамі ўсходняга аблічча. Адзін з памежнікаў, у якога на спіне добра бачны надпіс «Памежная служба» загадвае мігрантам прысесці і нешта тлумачыць, а потым адводзіць іх крыху ўбок і паказвае кірунак. Калі памежнік сыходзіць, мігранты пераходзяць праз чыгуначныя шляхі.

Дзе менавіта адбываюцца падзеі на відэа, не ўказваецца.

Hавiны
Крыніца: Нелегальныя мігранты з Іраку ляцяць у Беларусь праз Дубай
2021.10.07 14:34

6 кастрычніка польскія памежнікі спынілі рэкордную колькасць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі без адпаведных дакументаў: 667 чалавек.

Таксама, паводле Памежнай аховы Польшчы, 7 кастрычніка былі зафіксаваныя 523 спробы нелегальна перайсці мяжу. 35 мігрантаў, грамадзянаў Іраку, былі затрыманыя, астатніх вярнулі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў