Расейцы абстралялі ракетамі Крывы Рог. Ёсць ахвяры


Расейцы нанеслі 8 верасня ракетны ўдар па Крывым Рагу. Як паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Клымэнка, ракета трапіла ў будынак упраўлення паліцыі. Адзін з паліцыянтаў загінуў.

Разбурэнні ў Крывым Рагу пасля расейскай ракетнай атакі.
Фота: Ігор Клименко / Telegram

«Прылёт у цэнтр гораду. Разбураны адзін з будынкаў упраўлення паліцыі. У выніку расейскай атакі загінуў паліцыянт», – напісаў Ігар Клымэнка ў сваім тэлеграм-канале.

Кіраўнік МУС Украіны ўдакладніў, што ратавальнікі дасталі з-пад завалаў яшчэ траіх чалавек. Яны ў цяжкім стане. Шасцёра супрацоўнікаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пажар ахапіў плошчу каля 200 квадратных метраў. Пашкоджаныя таксама найбліжэйшыя дамы. Вядуцца выратавальныя працы.

На 10-ю гадзіну раніцы колькасць пацярпелых ад ракетнага ўдару па Крывым Рагу дасягнула 25 чалавек. Яшчэ праз гадзіну паведамлялі пра 40 пацярпелых.

Раніцаю 8 верасня расейскія войскі атакавалі ракетамі і Сумскую вобласць. Украінскія СМІ паведамлялі пра траплянне ракеты ў прыватны дом у Сумах і пра траіх параненых. Дзясяткі расейскіх дронаў спрабавалі таксама атакаваць уначы Адэскую вобласць. Камандаванне Паветраных сілаў Збройных сілаў Украіны паведамляла пра 16 збітых дронаў.

Агляд
Сітуацыя на поўдні: ЗСУ прасоўваюцца каля Рабоціна, Вербавага і Камянскага
2023.09.07 21:29

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў