Каралева Элізабэт ІІ памерла


Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II памерла 8 верасня ў веку 96 гадоў і праз 70 гадоў кіравання.

Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II.
Фота: Jonathan Brady / PA Images / Forum

Пасля яе смерці ейны старэйшы сын Чарлз, былы прынц Валійскі, узначаліць краіну ў жалобе ў якасці новага караля і кіраўніка дзяржавы 14 дзяржаў Садружнасці.

«Каралева мірна памерла ў Балмарале сёння днём. Кароль і каралева-супруга застануцца ў Балмарале сёння вечарам і вернуцца ў Лондан заўтра», – гаворыцца ў заяве Букінгэмскага палацу.

Пра пагаршэнне стану здароўя Элізабэт ІІ стала вядома ўдзень 8 верасня. Да яе тэрмінова скіраваліся сыны і ўнукі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў