Павел Вінаградаў у турме захварэў на сухоты


У палітзняволенага блогера і актывіста Паўла Вінаградава пацвердзіліся сухоты. Пра гэта паведаміла ў Facebook ягоная жонка Святлана.

Раней у вязня выявілі пляму ў лёгкіх, Павел прайшоў у зняволенні курс антыбіётыкаў. 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца вязні, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Паводле жонкі палітычнага вязня, Павел пакуль застанецца ў Воршы.

Раней паведамлялі, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання нібыта за сон удзень, цяпер палітвязня афіцыйна прызналі «зацятым парушальнікам рэжыму».

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года, абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 16 сакавіка 2022 года палітычнаму вязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
КДБ унёс Ціханоўскага, Лосіка і Вінаградава ў спіс «тэрарыстаў»
2022.06.28 12:09

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў