Ізраіль і «Ісламскі джыхад» абвясцілі перамір'е


Ізраіль і групоўка «Палестынскі ісламскі джыхад» абвясцілі спыненне агню. Рэжым перамірʼя набыў моц а 23:30 паводле мясцовага часу. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Перамірʼе дасягнутае пры пасярэдніцтве Егіпту, каб пакласці канец трохдзённаму канфлікту, у выніку якога загінулі больш за 40 чалавек.

Прэмʼер-міністр Ізраілю Яір Ляпід, у сваю чаргу, заявіў, што мэты аперацыі ў сектары Газа супраць «Ісламскага джыхаду» дасягнутыя, працягваць яе сэнсу няма.

У Арміі абароны Ізраілю раней паведамлялі пра ўдары па 26 цэлях. Былі забітыя двое лідараў групоўкі «Ісламскі джыхад».

Палестынскія баевікі заяўляюць, што ўдары Ізраілю забралі жыцці 43 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Пацярпелі больш за 300 асобаў.

У адказ у бок Ізраілю з боку Газы былі выпушчаныя амаль 400 ракетаў. Большая частка з іх была перахопленая сістэмамі супрацьракетнай абароны.

Hавiны
Ізраіль распачаў ваенную аперацыю ў сектары Газа
2022.08.05 19:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў