Творы Святланы Алексіевіч і Салжаніцына выключылі са школьнай праграмы


З вучэбнай праграмы па рускай літаратуры за 11 клас у беларускіх школах Беларусі прыбралі творы Святланы Алексіевіч і Аляксандра Салжаніцына. Змены заўважыў выкладчык Сяргей Дубялевіч.

Допыт Алексіевіч
Мужчына з групы падтрымання, якая прыйшла да будынку Следчага камітэту падтрымаць Святлану Алексіевіч перад допытам. 26 жніўня 2020 года.
Фота: Света Фар / Belsat.eu

Са школьнай праграмы выключаныя вывучэнне творчасці Аляксандра Салжаніцына і яго твор «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». Прычым Салжаніцын у тэксце праграмы не згадваецца нават у аглядных тэмах і спісах для дадатковага чытання.

Таксама ў пераліку аўтараў «рускамоўнай літаратуры Беларусі» не згадваецца Святлана Алексіевіч. У праграме 2020 года вывучалася кніга Святланы Алексіевіч «Апошнія сведкі».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў