Затрыманы яшчэ адзін лекар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – Аляксандр Мялешка


Прэс-служба Свабоднага прафсаюзу Беларускага паведамляе, што 8 ліпеня быў затрыманы яшчэ адзін лекар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогіяў РНПЦ, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Мялешка.

Аляксандр Мялешка.
Фота: TUT.BY

Прычына затрымання, гэтак жа, як і ў выпадку з іншай лекаркай РНПЦ ДАГІ, Юліяй Жаранковай, за якой таксама 8 ліпеня прыйшлі супрацоўнікі КДБ, невядомая.

У Аляксандра Мялешкі – 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіруючы орган першаснай арганізацыі «Свабоднага прафсаюзу Беларускага» у РНПЦ ДАГІ. Юлія Жаранкова – старшыня «пярвічкі».

Hавiны
Супрацоўнікі КДБ затрымалі лекарку РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі
2022.07.08 19:52

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў