Медычнаму цэнтру «Ладэ» заблакавалі рахункі, з праверкай прыходзіў камітэт па працы Менгарвыканкаму


Прыватнаму медычнаму «Ладэ» дазволілі аднавіць працу з 16 чэрвеня. Аднак неўзабаве пасля гэтага ДФР заблакаваў рахункі ўстановы, піша «Наша Ніва».

З прычыны блакавання рахункаў «Ладэ» можа толькі плаціць заробкі і падаткі, але не можа выводзіць прыбытак.

А з Менгарвыканкаму ў медцэнтр з праверкай прыйшоў камітэт па працы. Вынікі візіту чыноўнікаў невядомыя. Заснавальнік «Ладэ» Уладзімір Гарбачоў не стаў каментаваць «Нашай Ніве» інфармацыю ні пра рахункі, ні пра правяранне.

16 траўня бягучага года ўлады прыпынілі «Ладэ» ліцэнзію на наданне медычных паслугаў. Філіялы медцэнтру не працавалі роўна месяц.

Hавiны
Медцэнтр «Ладэ» аднаўляе працу 16 чэрвеня
2022.06.15 16:41

Афіцыйнай прычынай закрыцця стала «парушэнне прытрымлівання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, аб ліцэнзаванні», а менавіта тое, што медцэнтр нібыта выкарыстоўвае абсталяванне без дамоваў на яго абслугоўванне і рамонт, працуе без санітарнага пашпарта на лазерную сістэму, парушае клінічныя пратаколы дыягностыкі і лячэння пацыентаў ды іншае.

14 чэрвеня стала вядома, што «Ладэ» працягне працу, бо кампаніі ўдалося аднавіць ліцэнзію.

Аналітыка
Каму будзе належаць прыватная медыцына ў Беларусі?
2022.06.02 18:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў