Паліцыя Гаіці паведамляе пра затрыманне забойцаў прэзідэнта


Паліцыя Гаіці.
Фота: Cristian Borquez / Flickr

Кіраўнік паліцыі Гаіці Леон Шарль на прэс-канферэнцыі, якую трансляваў тэлеканал RTNH, паведаміў пра затрыманне падазраваных у забойстве кіраўніка краіны.

Кіраўнік паліцыі адзначыў, што пасля забойства прэзідэнта Жавенэля Маіза ліквідаваныя чацвёра падазраваных, яшчэ двое затрыманыя. Трое паліцыянтаў, якіх узялі ў закладнікі, вызваленыя.

Прэзідэнт Гаіці Жавенэль Маіз быў смяротна параненая 7 ліпеня пры нападзе на ягоную рэзідэнцыю. Цяжка параненая і ягоная жонка. Улады краіны лічаць, што за злачынствам стаяць узброеныя замежнікі, частка з іх нібыта казала па-іспанску, а частка – па-англійску, тады як на Гаіці дзяржаўныя мовы – французская і ейны крэольскі варыянт.

Рада міністраў увяла становішча ў краіне на 15 дзён.

У суседняй Дамініканскай Рэспубліцы мяркуюць, што напад на прэзідэнта Гаіці здзейсніў атрад, які складаўся з чатырох калумбійцаў і трох венесуэльцаў, нанятых гаіцянскімі наркагандлярамі.

Hавiны
Прэзідэнта Гаіці Жавенэля Маіза застрэлілі ва ўласным доме невядомыя
2021.07.07 15:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў