Хроніка рэпрэсіяў супраць беларускага народу за 8 красавіка


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць народу за 8 красавіка. Праваабаронцы паведамляюць пра новыя затрыманні, прызначэнні больш жорсткіх рэжымаў утрымання для вязняў, новыя паседжанні судоў і прысуды.

Мікіта Емяльянаў у судзе.
Фота: радыё «Свабода»
  • Палітвязня Мікіту Емяльянава зноў пакаралі «соднямі» у карцары

Усяго ён правядзе з карцары 35 содняў запар і знаходзіцца там з 12 сакавіка. У карцар Емяльянава змясцілі ў тым ліку з-за таго, што ён адмовіўся прыбіраць прагулачны дворык. Ён асуджаны на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за «непадпарадкаванне».

  • Палітвязню Алегу Мазгову ўзмацнілі рэжым за чатыры «парушэнні» на «хіміі»

Падставай для ўзмацнення сталі чатыры «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове», адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам «хіміі». Сёння палітвязня павінны перавесці ў гомельскі СІЗА-3. Алега судзілі за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.

  • СК заявіў, што па справе БелаПАН устаноўлена фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» на агульную суму не менш як 4 мільёны долараў ЗША

Па гэтай справе праходзяць Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, Дзмітрый Наважылаў і Ірына Леўшына, якіх абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў КК.

Hавiны
У Беларусі прызнаныя «тэрарыстычнай арганізацыяй» каналы «Nexta», «Nexta Live» і «Luxta»
2022.04.08 18:48
  • Супраць гомельскага актывіста Мікіты Слепянка ўзбудзілі крымінальную справу за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»

Ён адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-каналу «Rezystans». Мікіту выклікалі на допыт у міліцыяю 6 красавіка, пасля якога на свабоду ён не выйшаў. У чым яго канкрэтна падазраюць – пакуль невядома.

  • У Менску затрыманы супрацоўнік «Белтэлекаму» Аляксандр Кліндзюк

30-гадовы мужчына быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў, а таксама за заклікі ў закрытым тэлеграм-чаце прадпрыемства. Гэта ўжо другое затрыманне супрацоўніка «Белтэлекаму» за паведамленні ў закрытым чаце на гэтым тыдні

  • Жыхара Вілейкі Барыса Несцяровіча асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за ўдзел у адным Маршы

Згодна версіі абвінавачвання, Барыс 23 жніўня 2020 года ў Менску «ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку і груба парушаў грамадскі парадак».

  • 28-гадовага электрыка Гомельскай ЦЭЦ Дзяніса Гапоненку асудзілі да года калоніі за заклікі да пратэстаў

Паводле абвінавачвання, 12 жніўня 2020 года ў адкрытым тэлеграм-чаце ён заклікаў людзей выходзіць на вуліцу, каб выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў мірным спосабам, а таксама да блакавання дарог і страйку.

Hавiны
У Баранавічах людзей масава выклікаюць на допыты з-за дыверсіі на чыгунцы
2022.04.08 21:37

АД belsat.eu

Стужка навінаў