«Белкніга» патрабуе ад пісьменніцы тэрмінова забраць кнігі з крамы


Кнігу «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя», на рэалізацыю якой Таццяна Нядбай, намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру, заключыла дамову ў 2018 годзе, «Белкніга» тэрмінова просіць забраць з крамы. Рэдактар падручніка – Лявон Баршчэўскі, а адзін з партнёраў – наш тэлеканал. Выглядае, што ад кнігі пастанавілі як мага хутчэй пазбавіцца, бо дамова камісіі дзеіць да 1 студзеня 2022 года, паведамляе Таццяна Нядбай у Facebook.

Таццяна Нядбай, намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру, паведамляе, што «Белкніга» настойвае, каб яна тэрмінова забрала з крамы кнігу «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя». І гэта пры тым, што дамова на камісію дзеіць з 2018 года да 1 студзеня 2022-га.

Зварот кіраўніцтва «Белкнігі» да Таццяны Нядбай.
Фота: Таццяна Нядбай / Facebook

«Я, безумоўна, сама ўсё разумею, хаця ў іншай сітуацыі чакала б да 1 студзеня 2022 года. Але склалася так, што рэшта накладу даўно разышлася, а тут акурат сябры пыталіся, дзе можна знайсці «Тэорыі». Так што дзякуй «Белкнізе» і яе генеральнаму дырэктару А. А. Вашкевічу, які падпісаў ліст: ён можа спаць спакойна: крамольнага падручніка (рэдактарам якога выступіў Лявон Баршчэўскі, а адным з партнёраў – тэлеканал «Белсат»), адзінага ў сваім родзе ў Беларусі, не будзе больш у продажы «Белкнігі», затое дэфіцытныя асобнікі нарэшце знойдуць удзячнага чытача», – паведамляе Таццяна Нядбай.

Hавiны
У Кіеве прэзентавалі забароненую ў Беларусі кнігу пра Данбас
2021.04.08 15:07

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў