Павел Дураў выказаўся ў падтрымку Украіны і запэўніў, што Telegram ёсць цалкам бяспечнай пляцоўкай


Заснавальнік сацсеткі «Укантакце» і мэсенджэра «Telegram» Павел Дураў распавёў у сваім канале, што ягоныя карані паходзяць з Украіны, таму ён цяпер асабліва моцна перажывае з-за вайныю Ён таксама прыгадаў, як некалі адмовіўся ад супрацы з расейскімі спецслужбамі.

Прыводзім тэкст паста Дурава:

«Калі вы сочыце за маімі пастамі, то ведаеце, што прах маміну лінію я вяду свой радавод з Кіева. Ейнае дзявочае прозвішча Іваненка – украінскае, і да гэтага часу ў нас шмат сваякоў, якія жывуць ва Украіне. Таму гэты трагічны канфлікт мае асабістае значэнне як для мяне, так і для «Telegram».

Некаторыя людзі сумняваліся, а ці не ёсць «Telegram» менш бяспечны для ўкраінцаў, бо я калісьці жыў у Расеі. Дазвольце мне расказаць гэтым людзям, як скончылася мая карʼера ў Расеі.

Дзевяць гадоў таму я быў генеральным дырэктарам «Укантакце», найбуйнейшай сацыяльнай сеткі ў Расеі і Украіне. У 2013 годзе расейская служба бяспекі ФСБ запатрабавала, каб я прадставіў ім асабістыя звесткі ўкраінскіх карыстальнікаў VK, якія пратэставалі супраць прарасейскага прэзідэнта.

Я адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні, бо гэта азначала б здрадзіць украінскім карыстальнікам. Пасля гэтага мяне звольнілі з кампаніі, якую я заснаваў, і я быў вымушаны зʼехаць з Расеі.

Парады
«ByPol» папярэджвае, што КДБ пачаў чыніць спробы ўзлому акаўнтаў у Telegram
2022.03.05 10:29

Я страціў сваю кампанію і свой дом, але я б зрабіў гэта зноў – без ваганняў. Я ўсміхаюся ад гонару, калі чытаю свой пост «Укантакце» ад красавіка 2014 года, дзе паказаныя адсканаваныя загады ФСБ і мой фірмовы адказ на іх – сабака ў капюшоне.

Гісторыі
«Вконтакте» споўнілася 15 гадоў. 10 фактаў пра сацсетку
2021.10.10 13:25

Калі я адмаўляўся ад гэтых патрабаванняў, стаўкі былі высокія асабіста для мяне. Я ўсё яшчэ жыў у Расеі, і мая каманда, і мая старая кампанія таксама заставаліся ў гэтай краіне. З таго часу прайшло шмат гадоў. Шмат што змянілася: я больш не жыву ў Расеі, у мяне больш няма там ні кампаніяў, ні супрацоўнікаў. Але адно застаецца нязменным: я адстойваю інтарэсы нашых карыстальнікаў, нягледзячы ні на што. Іхнае права на прыватнае жыццё святое. Цяпер – больш, чым калі-небудзь».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў